Генпракуратура адкрыла крымінальныя справы ў дачыненні да журналіста РС Сяргея Дубаўца
23 студзеня, Позірк. Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні да блогера і журналіста “Радыё Свабода” Сяргея Дубаўца, паведамляе прэс-служба ведамства.
Яму інкрымінавана “парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа”.
“Згодна з матэрыяламі спраў падазраваны ў сваіх публічных выказваннях, якія публікуюцца ў аўтарскім блогу, распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады і кіравання”, — сцвярджае Генпракуратура.
“[Ён] распальваў сацыяльную варожасць і варажнечу паводле прыкметы прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы; абгаварыў кіраўніка дзяржавы; удзельнічаў у экстрэмісцкім фарміраванні, а роўна фарміраванні, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гэтыя дзеянні, заяўляе Генпракуратура, кваліфікаваныя паводле арт. 3691, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 3611, ч. 1 арт. 1302, ч. 1 арт. 1301 КК.
Папярэдняе расследаванне арганізуе Следчы камітэт.
23 снежня 2021 года Міністэрства ўнутраных справаў прызнала “Радыё Свабода” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
У той самы дзень быў затрыманы шматгадовы журналіст РС Алег Груздзіловіч. Пасля яго прыгаварылі да 1,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК. 21 верасня 2022 года ён выйшаў на волю на падставе прашэння аб памілаванні (пры гэтым віну не прызнаў).
У няволі застаюцца фрылансер РС Андрэй Кузнечык (6 гадоў зняволення паводле арт. 3611 КК) і медыякансультант Ігар Лосік (15 гадоў паводле арт. 130 і 293 у рамках “справы Ціханоўскага”). У следчым ізалятары знаходзіцца журналіст РС у 2000–2021 гадах Ігар Карней.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 1301 — наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму;
- ч. 1 арт. 1302 — адмаўленне генацыду беларускага народа, якое ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, або ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце;
- ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму, або кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
- ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў СМІ, або ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце;
- ст. 3691 — распаўсюд заведама ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае або міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча грамадзян, дзейнасць дзяржаўных органаў, Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, здзейснены ў публічным выступе, або у друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, альбо ў інфармацыі, размешчанай у <…> інтэрнэце, скіраваны на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам;
- ст. 293 — арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады;
- ст. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.
- Грамадства, Палітыка
Кіраўніца USAID: ЗША працягнуць падтрымліваць народ Беларусі ў імкненні да свабоды
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза заклікаў прэм'ера Вялікабрытаніі не даць "ціха вымрці" вязням у Беларусі і РФ
- Грамадства
Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек
- Грамадства, Эканоміка
Пра чарговыя новаўвядзенні для кліентаў абвясціў шэраг банкаў Беларусі
- ГрамадстваТэмпературныя рэкорды ў Беларусі фіксуюцца восьмы дзень запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Улады перарэгістравалі БПЦ, ад астатніх рэлігійных арганізацый чакаюць дакументы да 5 ліпеня 2025 года
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў “днр” і яе кіраўніка, лічыць Латушка
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка, лічыць Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+