Мінск 15:02

Літва для адключэння ад энергасістэм Беларусі і РФ запусціла чатыры паркі акумулятарных батарэй

18 кастрычніка, Позірк. Чатыры паркі акумулятарных батарэй, неабходных для адключэння ад кальца БРЭЛЛ (злучае энергетычную сістэму Літву з сеткамі Беларусі і Расіі), зарабілі ў Літве, паведаміў партал Delfi.lt са спасылкай на міністра энергетыкі краіны Дайнюса Крэйвіса.

Паводле слоў міністра, акумулятарныя паркі — “яшчэ адзін важны крок на шляху павышэння энергетычнай незалежнасці Літвы ад Расіі”.

“У наступным годзе, у жніўні, мы ўсе дружна выходзім з кальца БРЭЛЛ, паведамляем, што не працягваем яго, і ў пачатку 2025 года ўсе краіны Балтыі выходзяць на выпрабаванне самастойнай працы і далучаюцца да еўрапейскай сістэмы”, — заявіў літоўскі міністр.

ЭК БРЭЛЛ (электрычнае кольца Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі і Літвы) — сінхронны рэжым працы энергетычных сістэм названых краін, які прадугледжвае сувязь ліній электраперадач гэтых дзяржаў ва ўмоўнае электрычнае кольца. Для яго былі ўстаноўлены агульныя прынцыпы арганізацыі сумеснай работы, абмен электраэнергіяй, падтрымка рэзервамі ў выпадку аварыйных сітуацый.

Сёлета 22 красавіка Літва паспяхова пратэставала працу нацыянальнай энергасістэмы ў адрыве ад сістэм Беларусі і РФ. Упершыню за ўсю гісторыю незалежнасці краіна самастойна кантралявала частату току і рэгулявала вытворчасць электраэнергіі.

Дзяржаўная рада абароны (ГСО) Літвы 24 ліпеня даручыла ўраду заключыць з Латвіяй і Эстоніяй пісьмовае пагадненне аб сумесным адлучэнні нацыянальных энергасістэм ад БРЭЛЛ у пачатку 2025 года і сінхранізацыі з сеткай кантынентальнай Еўропы.

Раней Вільнюс спрабаваў пераканаць Рыгу і Талін адлучыцца ад Беларусі і РФ у пачатку 2024 года. Тыя заяўлялі, што гэта немагчыма, у тым ліку праз эканамічныя выдаткі.

2 жніўня аператары сістэмы перадачы электраэнергіі краін Балтыі — Litgrid (Літва), AST (Латвія) і Elering (Эстонія) – падпісалі пагадненне, паводле якога адключэнне ад электракольцы БРЭЛЛ і падключэнне да сетак кантынентальнай Еўропы адбудзецца ў лютым 2025 года.

Падзяліцца: