ЕАЭС трэба “больш пераймаць досвед” у Саюзнай дзяржавы, лічыць Лукашэнка
26 лютага, Позірк. Беларусь і Расія зацікаўленыя ў тым, каб Еўразійскі эканамічны саюз “больш пераймаў досведу ў Саюзнай дзяржавы” заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 лютага ў Мінску на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым (былы прэм’ер-міністр і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Казахстана).
На яго думку, таксама неабходна прыбраць “усялякія бар’еры, якія яшчэ, на жаль, існуюць у нас”. “Нам трэба дамовіцца наконт энергетычных пытанняў, каб былі роўныя магчымасці ў дзяржаў. Трэба адзіныя рынкі газу, нафты. Агульны рынак трэба ствараць. Ад гэтага мы нікуды не ўцячэм. Вы бачыце, як сітуацыя складваецца навокал, і самі абставіны падштурхоўваюць нас да больш шчыльнай супрацы ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Сагінтаеў павіншаваў Лукашэнку з “паспяховым правядзеннем” 25 лютага адзінага дня галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў. Ён звярнуў увагу на “высокую яўку выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання”, якая, на думку еўразійскага чыноўніка, з’яўляецца “вынікам той працы, якая праводзілася”.
Сагінтаеў уступіў на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК 1 лютага 2024 года, змяніўшы прадстаўніка Беларусі Міхаіла Мясніковіча. Згодна з дагаворам аб ЕАЭС, чыноўнікаў на гэтую пасаду на 4-гадовы перыяд прызначае Вышэйшы савет арганізацыі на ратацыйнай аснове.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка