Міграцыйная служба Літвы заяўляе пра змяншэнне плыні беларусаў, у тым ліку праз праверкі
26 лютага, Позірк. За апошнія некалькі месяцаў “маштабы прытоку беларускіх грамадзян у Літву крыху зменшыліся, <…> тэмпы іх прыросту ў Літве крыху замарудзіліся, калі параўноўваць з пачаткам мінулага года”, паведаміла ў эфіры радыё LRT кіраўніца Дэпартамента міграцыі пры МУС гэтай балтыйскай дзяржавы Эвеліна Гудзінскайтэ.
Магчымымі прычынамі гэтага, паводле яе слоў, могуць быць пастрожванне працэдуры ўезду замежнікаў, а таксама змененыя прыярытэты літоўскіх працадаўцаў. Гудзінскайтэ выказала меркаванне, што бізнес “пераарыентоўваецца і пачынае запрашаць працоўную сілу з іншых краін, якія не ўяўляюць такіх вялікіх рызык” (верагодна, параўнанне з беларусамі). У якасці прыкладу краін, адкуль запрашаюць працаўнікоў, чыноўніца прывяла Узбекістан, Кыргызстан, Казахстан.
Паводле яе слоў, таксама “беларусаў адпужваюць і адсейваюць праверкі, якія праводзяцца Дэпартаментам міграцыі сумесна з Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі”.
Паводле даных Дэпартамента міграцыі, у Літве жыве 224.800 замежнікаў, у тым ліку 62.474 грамадзяніны Беларусі.
З лістапада 2022 года паўналетнія грамадзяне Беларусі і РФ абавязаны запаўняць адмысловую анкету, у якой трэба паведаміць пра сваю адукацыю, папярэднія месцы працы, службу ў войску, дзелавыя кантакты, кантакты з органамі ўлады краін НАТО або краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама пра стаўленне да расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Пасля ўкаранення анкеты Дэпартамент міграцыі прыняў 2.041 рашэнне аб пагрозе дзяржаўнай бяспецы з боку грамадзян Расіі і Беларусі. З іх 1.644 рашэнні тычыліся беларусаў.
14 лютага кіраўнік Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Сейма Літвы Лаўрынас Кашчунас прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства расіян і беларусаў, якія часцей, чым раз на месяц, ездзяць на радзіму. Акрамя гэтага, кіраўнік КНБА збіраецца зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расіі і Беларусі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве.
4 снежня 2023 года Кашчунас зарэгістраваў у Сейме праект паправак да дзейнага заканадаўства, якія прадугледжваюць абмежаванне выдачы дазволу на жыхарства беларусам (за выключэннем высокакваліфікаваных работнікаў), але адначасова палягчаюць умовы для атрымання нацыянальнай візы паводле гуманітарных меркаванняў.
8 студзеня 2024 года ён заявіў, што ў парламенце Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя санкцыі для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваннямі, якія дзейнічаюць у дачыненні да расіян.
12 лютага Сейм Літвы перанёс на вясновую сесію разгляд законапраекта аб падаўжэнні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі.
Праект закону прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы ў Літвой.
31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі, яшчэ на адзін год і пастрожыць праверкі беларускіх грамадзян, якія прыбываюць у краіну.
Напрыканцы 2023 года Сейм ухваліў, а прэзідэнт Гітанас Наўседа падпісаў папраўкі да закона аб прававым статусе замежнікаў, якія сярод іншага дазваляюць выдаваць беларусам, што прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, дазвол на жыхарства з гуманітарных прычын не на адзін, а на тры гады. КНБА выступаў супраць гэтай прапановы.
Закон аб абмежавальных мерах, звязаны з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцці нерухомасці і іншымі пытаннямі, быў прыняты летась у красавіку. На этапе разгляду дакумент быў значна змякчаны ў дачыненні да беларусаў, большасць санкцый закранула расіян.
Наўседа наклаў на закон вета і прапанаваў парламенту ўраўнаваць санкцыі для беларусаў і расіян. Сейм адхіліў вета і зацвердзіў дакумент без прапаноў кіраўніка дзяржавы. Палітык сваю пазіцыю не змяніў, але на восеньскую сесію парламента пытанне пра ўніфікацыю абмежавальных мер не вынес.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка