Беларусь гатовая “напоўніцу ўключыцца” ў працу ШАС — Алейнік
27 лютага, Позірк. Беларусь гатовая “напоўніцу ўключыцца” ў працу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), “напаўняючы структуру новым зместам і выступаючы з прапановамі і ініцыятывамі”, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 26 лютага ў Мінску на сустрэчы з намеснікам генсакратара ШАС Нурланам Ермекбаевым.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў суразмоўцы за “падтрымку ў пытаннях далучэння” Беларусі да ШАС “у якасці паўнапраўнага члена”.
Адзначаецца, што бакі “абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння і абмеркавалі будучыя мерапрыемствы ў рамках ШАС”.
Алейнік таксама падзякаваў Ермекбаеву, які ўзначальваў у Беларусі групу назіральнікаў ад ШАС на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, за “за праведзеную <…> працу місіі”.
Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на ўступленне ў ШАС. У верасні прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура надання Беларусі статусу паўнапраўнага члена.
Пра тое, што Беларусь можа ўступіць у ШАС да наступнага саміту арганізацыі, які пройдзе ў Астане (Казахстан) у ліпені 2024 года, 4 ліпеня 2023 года паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на Алейніка.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была створана ў 2001 годзе. Дэкларацыю пра яе фармаванне падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка