У Брэсцкім СІЗА памёр падпалкоўнік запасу, якога абвінавачвалі ў абразе Лукашэнкі (дапоўнена)
10 красавіка, Позірк. Падпалкоўнік запасу Аляксандр Кулініч памёр 9 красавіка ў следчым ізалятары № 7 Брэста, паведамляе выданне “Люстэрка” са спасылкай на дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.
У заключэнні аб смерці яе прычынай названая ішэмічная хвароба сэрца.
51-гадовага Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце, абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Разгляд справы быў прызначаны на 16 красавіка.
Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне (Мінская вобласць) 11 красавіка 1972 года. Былы вайсковец, служыў у 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе. У апошні час быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.
Паводле звестак крыніц, цела нябожчыка выдалі сваякам, пахаванне пройдзе 11 красавіка ў Маладзечне.
У 1998–2001 гадах камандзірам 38-й брыгады быў Валерый Сахашчык, які цяпер займае пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў.
20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы памёр 63-гадовы журналіст і грамадскі актывіст, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, які меў інваліднасць другой групы і праблемы з сэрцам. У бальніцу яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2, дзе ён адбываў пакаранне. Да гэтага ўтрымліваўся ў магілёўскай калоніі № 15.
У студзені гэтага года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў лякарню з гродзенскай турмы №1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прободную язву страўніка.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–7 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка