З пачатку года на пажарах загінуў 21 чалавек — на 40% больш, чым годам раней

5 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 4 студзеня па 6:00 5 студзеня) ад агню ў Беларусі загінула шэсць чалавек, паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У вёсцы Бярозаўка Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) адбыўся пажар у жылым доме. Сканалі мужчыны 1963 года нараджэння (гаспадар дома) і 1982 г.н. З атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізаваны мужчына 1986 г.н.
Пенсіянерка 1942 г.н. загінула ў вёсцы Каласоўка Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць).
У Пінску (Брэсцкая вобласць) у выніку пажару загінуў мужчына 1963 г.н., у вёсцы Дубнавічы Пінскага раёна — мужчына 1973 г.н.
Пажар у Браславе (Віцебская вобласць) забраў жыццё мясцовага жыхара 1977 г.н., яго маці 1957 г.н. (гаспадыня кватэры, якая гарэла) шпіталізаваная з атручваннем прадуктамі гарэння.
З пачатку 2025 года ад агню загінуў 21 чалавек — на 40% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (15), траўмавана 12 (+50%; 8).
За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524); траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


