Алейнік будзе прысутнічаць на цырымоніі развітання з загінулым прэзідэнтам Ірана
21 траўня, Позірк. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі будзе прысутнічаць на афіцыйнай жалобнай цырымоніі ў памяць загінуўшых прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі і кіраўніка МЗС гэтай дзяржавы Хасейна Амір Абдалахіяна, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Іранскія СМІ паведамляюць, што развітанне са згаданымі палітыкамі пачалося 21 траўня ў гарадах Тэбрыз і Кум, жалобная цырымонія адбудзецца 22 траўня ў Тэгеране.
Прэзідэнт і міністр замежных спраў Ірана, а таксама губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малек Рахмаці і прадстаўнік Вярхоўнага лідара ў згаданай правінцыі аятала Махамад Алі Але-Хашэм загінулі ў выніку крушэння верталёта 19 траўня.
Беларускі МЗС выказаў спачуванне ў сувязі з тым, што адбылося, назваўшы загінулых “сапраўднымі сябрамі Беларусі”.
Апошнім часам рэжым Аляксандра Лукашэнкі актыўна наладжваў сувязі з іранскім кіраўніцтвам.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка