Лукашэнка, які дзейнічае ў піку афіцыйнаму Тбілісі, разлічвае аднавіць “паўнавартаснае ўзаемадзеянне” з Грузіяй
26 траўня, Позірк. Заснаваныя на “гістарычных хрысціянскіх традыцыях”, аднолькавыя каштоўнасці беларусаў і грузін “дапамогуць у бліжэйшы час аднавіць паўнавартаснае ўзаемадзеянне дзвюх краін па ўсіх напрамках”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 траўня народ Грузіі з Днём незалежнасці.
У віншаванні, апублікаваным прэс-службай Лукашэнкі, гаворыцца, што “сапраўдная любоў да Айчыны і моцнае жаданне жыць і працаваць на сваёй зямлі” аб’ядноўвалі два народы “спакон веку”.
“Перакананы, што палітычная сталасць грамадзянскай супольнасці, жыццёвая мудрасць і нязломная воля грузінскага народа, а галоўнае — зацікаўленасць у захаванні стабільнасці ў нашым агульным рэгіёне з поспехам пераадолеюць усе існуючыя супярэчнасці”, — адзначыў віншавальнік.
Апошнім часам улады ў Мінску развіваюць стасункі з самаабвешчанымі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй, кантроль над якімі Тбілісі дэ-факта страціў пасля ўзброенага канфлікту 2008 года, у якім супраць Грузіі выступіла Расія.
У 2023 годзе Абхазія і Паўднёвая Асеція заявілі аб жаданні больш цеснага супрацоўніцтва з Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі. Сухумі заявіў аб намеры ўступіць у СД, Цхінвалі — аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў сацыяльна-эканамічных, культурных, партыйных і іншых галінах.
Абхазія і Паўднёвая Асеція — самаабвешчаныя дзяржавы на тэрыторыі Грузіі, часткова прызнаныя міжнароднай супольнасцю. На сённяшні дзень з 193 дзяржаў — членаў ААН незалежнасць рэспублік прызналі 5 краін — Расія, Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя. Юрыдычна Беларусь не прызнала незалежнасць згаданых суб’ектаў.
28 верасня 2022 года Лукашэнка пасля працяглага знаходжання ў Сочы і перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным раптам наведаў Піцунду і сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Асланам Бжаніяй. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі і МЗС краіны асудзілі гэты крок.
21 лютага 2023 года Лукашэнка прыняў Бжанію ў Мінску. Кіраўнік грузінскай дзяржавы і знешнепалітычнае ведамства зноў раскрытыкавалі беларускія ўлады за падобныя кантакты ў абыход Тбілісі. Праз тыдзень пасля той сустрэчы стала вядома, што Абхазія плануе пастаўляць у Беларусь віны і іншыя тавары, а наўзамен хоча атрымліваць малочную прадукцыю.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка