Кіраўнік МЗС Венгрыі прапанаваў Беларусі супрацоўнічаць у кірунках, не ахопленых санкцыямі ЕС
29 траўня, Позірк. Праз санкцыі Еўрасаюза застаецца няпростай у тым ліку сітуацыя з двухбаковымі стасункамі Беларусі і Венгрыі, але маюцца сферы, якія абмежавальнымі мерамі не закранаюцца, заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 29 траўня ў Мінску на сустрэчы са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.
Венгерскі госць, якога цытуюць дзяржаўныя СМІ, адзначыў, што ў ліку такіх сфер — сельская гаспадарка, прамысловасць, фармацэўтыка і харчовая бяспека.
“Мы адкрытыя да ўмацавання супрацоўніцтва ў гэтых кірунках”, — падкрэсліў ён.
Сіярта заявіў, што “трэба трымаць каналы камунікацыі адкрытымі”, і адзначыў, што Венгрыя як краіна, якая знаходзіцца па суседстве з Украінай, працягвае “спадзявацца на мір”.
Чыноўнік сказаў, што разам з ім у Мінск прыляцелі кіраўнікі 24 венгерскіх кампаній, якія бяруць удзел у двухбаковым дзелавым форуме. “Гэта яшчэ раз дэманструе, што маецца цікавасць з боку бізнесу. Гэта не проста палітычны інтарэс, а інтарэс з боку бізнесу. Мы як палітыкі павінны гэты інтарэс задаволіць”, — падкрэсліў ён.
Кіраўнік венгерскай дыпламатыі заявіў, што “рашучасць і пункт гледжання” краіны, якую ён прадстаўляе, адназначныя: “Ва ўсіх галінах, якіх не тычацца санкцыі, Венгрыя зацікаўленая ў развіцці супрацы”.
“А для развіцця супрацы мы дамо любую падтрымку. Мы пра гэта кажам адкрыта, не хаваем нічога”, — адзначыў Сіярта на пасяджэнні міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
У сваю чаргу Алейнік сказаў, што цяперашняя сустрэча “пацвярджае ўзаемную цікавасць Беларусі і Венгрыі да ўмацавання супрацы”.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як член ЕС яна была вымушана далучыцца да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка