Камітэт па культуры Сейма Літвы падтрымаў далейшую забарону беларускіх і расійскіх каналаў
1 чэрвеня, Позірк. Прапанову падоўжыць забарону на рэтрансляцыю беларускіх і расійскіх каналаў на гэтым тыдні ўхваліў Камітэт па культуры Сейма Літвы, паведамляе партал навін Delfi.
Адпаведны закон быў прыняты ўвосень 2022 года, тэрмін яго дзеяння заканчваецца 1 кастрычніка 2024-га. Міністэрства культуры распрацавала папраўкі, якія прадугледжваюць, што абмежаванні будуць дзейнічаць да той пары, пакуль Беларусь і РФ лічацца краінамі, якія нясуць пагрозу Літве.
“Каб не вяртацца да гэтага палажэння і не падаўжаць яго час ад часу, мы дамовіліся, што проста будзем спасылацца на зацверджаную Сеймам Стратэгію нацыянальнай бяспекі, у якой Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь вызначаныя як небяспека і пагроза для нацыянальнай бяспекі, — заяўляў раней міністр культуры Сімонас Кайрыс. — Пакуль гэтая пагроза пазначаная ў гэтай стратэгіі, забарона будзе заставацца ў сіле”.
У красавіку Кайрыс, прадстаўляючы законапраект у парламенце, казаў, што “ўзброеная агрэсія Расіі ва Украіне суправаджаецца агрэсіўнай дэзінфармацыяй, якая актыўна вядзецца як унутры, так і па-за межамі Еўрапейскага саюза”.
Уведзеная ў верасні 2022 года забарона тычыцца рэтрансляцыі або распаўсюду ў інтэрнэце беларускіх і расійскіх радыё- і тэлепраграм. Закон прадугледжвае выключэнне, якое дазваляе рэтрансляваць або распаўсюджваць гэтыя праграмы з краін — удзельніц ЕС або дзяржаў, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю пра трансгранічнае тэлебачанне, або з дазволу Літоўскай камісіі па радыё і тэлебачанні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка