Ціханоўская заклікала спрасціць для беларусаў за мяжой працэдуры легалізацыі
6 чэрвеня, Позірк. З заклікам спрасціць для беларусаў працэдуры легалізацыі выступіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 6 чэрвеня на форуме “Люксембургскія рашэнні”.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што дэмлідар назвала сустрэчу гістарычнай, паколькі парламент Люксембурга ўпершыню стаў “цэнтральным месцам абмеркавання праблем беларусаў”. “Гэта заўсёды адбывалася ў Варшаве або Бруселі, Вашынгтоне або Страсбургу, але не ў Люксембургу”, — падкрэсліла яна.
Паводле яе пераканання, форум, які праходзіць пад эгідай Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), дазволіць “вярнуць Беларусь у еўрапейскі парадак дня”. “Няма іншай арганізацыі, якая так шмат выступала б за дэмакратычную Беларусь як ПАСЕ”, — сказала палітык.
У Беларусі, паводле слоў Ціханоўскай, людзі “жывуць у атмасферы тэрору, як у сталінскія часы”. Яна распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра рэпрэсіі актывістаў, журналістаў, дзеячаў культуры, студэнтаў, а таксама сваякоў і сяброў беларусаў, якім удалося з’ехаць ад пераследу за мяжу.
“Проста вярнуўшыся з паездкі за мяжу, вы можаце быць арыштаваныя. Кожны пераход мяжы падобны да гульні ў “рускую рулетку” — ніколі не ведаеш, ці апынешся ў турме”, — заявіла дэмлідар.
Ціханоўская заклікала спрасціць працэдуру выдачы віз беларусам. Паводле яе слоў, Аб’яднаны пераходны кабінет “гатовы супрацоўнічаць па пытаннях праверкі бяспекі з усімі зацікаўленымі краінамі”.
Сотні тысяч беларусаў за мяжой, паводле яе слоў, “фактычна становяцца апатрыдамі, калі тэрмін дзеяння іх пашпартоў заканчваецца, а новы атрымаць немагчыма”. “Дзеці, што нядаўна нарадзіліся, не могуць атрымаць ніякага грамадзянства, сужэнскія пары не могуць развесціся, што пагаршае іх цяжкае асабістае становішча”, — дадала яна.
У гэтым кантэксце палітык заявіла, што “легалізацыя беларусаў за мяжой не павінна быць катаваннем, як гэта адбываецца зараз”.
“Уся бюракратыя павінна быць адкінутая, калі на коне стаіць чалавечае жыццё. Прызнайце пратэрмінаваныя пашпарты сапраўднымі і не патрабуйце дакументы, якія могуць быць выдадзеныя толькі ў Беларусі, такія як апастыль ці даведка з міліцыі. Выдавайце беларусам замежпаспарта або любыя іншыя праязныя дакументы. Гэта будзе добрым кароткатэрміновым рашэннем”, — заклікала дэмлідар удзельнікаў форуму.
Яна папрасіла садзейнічаць беларускаму бізнесу ў выгнанні, які “можа стаць крыніцай падтрымкі рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасці” і зрабіць беларускі дэмакратычны рух “больш трывалым”, а таксама праектам па развіцці беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы і культуры.
Візіт Ціханоўскай у Люксембург праходзіць 5–7 чэрвеня.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка