Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Люксембурга падтрымку рэпрэсаваных, медыя, культуры
6 чэрвеня, Позірк. Падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз міжнародны гуманітарны фонд, незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, беларускай культуры абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з віцэ-прэм’ерам — міністрам замежных спраў Люксембурга Ксаўе Бэтэлем.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, сустрэча адбылася 6 чэрвеня перад пачаткам форума “Люксембургскія рашэнні”. Апрача дэмлідара ў ёй узялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі і кіраўнік місіі дэмсіл у Брусэлі Уладзімір Астапенка.
Сярод іншага бакі абмеркавалі выкананне рэкамендацый Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдур легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС, падрыхтоўку да саміту міру па Украіне (15–16 чэрвеня, Швейцарыя), саміту НАТО (9–11 ліпеня, ЗША) і Генасамблеі ААН.
Прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што Люксембург “далучыўся да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, падтрымаў ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і незалежныя медыі, а таксама кантактную групу ў Савеце Еўропы, далучыўся да еўрапейскіх санкцый”. Апрача таго, у парламенце гэтай краіны створана “група сяброў дэмакратычнай Беларусі”.
Ціханоўская заклікала спрасціць для беларусаў за мяжой працэдуры легалізацыі
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+