Дзень незалежнасці павінен асацыявацца са свабодай, а не прапагандаваць смерць — Ціханоўская
3 ліпеня, Позірк. Дзень незалежнасці “павінен асацыявацца са свабодай, годнасцю і роўнасцю”, але “дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і смерць”, заявіла 3 ліпеня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Тое, якім чынам рэжым Аляксандра Лукашэнкі адзначае гэты дзень, “зусім не падобна да захавання гістарычнай памяці і павагі да ахвяр фашызму”, адзначыла палітык у сваім тэлеграм-канале.
“Памяць пра вайну — гэта не рамантызацыя страшных падзей, якія перажыў беларускі народ. Гэта не дзеці ў вайсковай форме, не фатаграфіі ля баявой тэхнікі. І не тэатралізаваныя пастаноўкі са спальваннем людзей у хлявах, — падкрэсліла яна. — Памяць — гэта павага <…> да ахвяр. Гэта напамін пра тое, якой цаной Беларусь здабыла свабоду і мір. “Узнаўленне акта генацыду” ніяк не спрыяе ўсведамленню гэтай цаны. Цынічныя пастаноўкі перакручваюць і абясцэньваюць беларускую трагедыю часоў Другой сусветнай вайны”.
Паводле слоў Ціханоўскай, рэжым Лукашэнкі паратварае “боль і пакуты мільёнаў людзей у спектакль”. “З аднаго боку — мізэрная дапамога ветэранам, а з іншага — мільёны рублёў на парады і канцэрты праўладных артыстаў. Мяркую, тыя, хто заспеў аповеды прабабуляў і прадзядуляў пра вайну, узгадаюць: для іх памяць была не фарсам, кветкамі і феерверкамі. Гэта трагедыя, пра якую ім было балюча нават маўчаць”, — патлумачыла яна.
Дэмлідар канстатавала, што рэжым ператварае сам панятак “патрыятызм” у “адзін з асноўных складнікаў прапаганды”, паўсюль “эксплуатуе самыя балючыя старонкі” гісторыі і “культывуе вайну” — замест таго, каб”будаваць будучыню на падмурках павагі і міру”.
“Вельмі важна памятаць ахвяраў вайны, але рабіць гэта з павагай і годнасцю. Трагедыя Другой сусветнай вайны павінна заставацца ў нашай гісторыі як папярэджанне пра тое, да чаго прыводзіць нянавісць і гвалт, а не як сюжэт для чарговага спектакля дыктатуры”, — падсумавала Ціханоўская.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята перанеслі на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе. Селета адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення.
Лукашэнка: Мы гатовыя прадухіліць любую правакацыю на межах
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка