Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka
17 ліпеня, Позірк. Для падтрымкі ідэй і праектаў беларусаў з’явілася новая краўдфандынгавая платформа — Gronka.
Сэрвіс распрацавалі “ананімныя энтузіясты і тэхнічная каманда Паўла Лібера” — стваральніка платформы “Голас” для кантролю вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, сістэмы галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024-м.
Камандзе Gronka, згодна з распаўсюджаным прэс-рэлізам, было важна арганізаваць прастору, дзе “беларусы маглі б апублікаваць сваю ідэю і знайсці для яе фінансаванне без пасрэднікаў, складаных заявак і незразумелых крытэрыяў”.
Цяпер на платформе маецца магчымасць падтрымаць пераклад рамана “Граф Монтэ-Крыста” Аляксандра Дзюма, падрыхтаваны выдавецтвам “Янушкевіч”, праект 3D-мадэляў гістарычных помнікаў у дапоўненай рэальнасці, зборнік беларускіх калыханак ад ініцыятывы “ЭтнаТрадыцыя”, падкаст “Праз космас”, новую кнігу журналіста і літаратара Аляксандра Чарнухі ды інш.
Gronka не спаганяе камісію з аўтараў праектаў і фундатараў, але аплатны сэрвіс Stripe, праз які працуе платформа, забірае 3–5% пералічэнняў. Платформа не збірае ніякіх асабістых даных спонсараў за выключэннем адраса электроннай пошты.
Праект для краўдфандынгавай кампаніі можна прапанаваць праз кароткую форму заяўкі на сайце.
Для карыстальнікаў унутры Беларусі стваральнікі платформы рэкамендуюць выкарыстоўваць асобны сайт.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+