Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў
22 ліпеня, Позірк. Старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Казлоў адбыў срок і выйшаў на волю, паведаміў 22 ліпеня “Парламенцкі канал”, а таксама “Радыё Свабода” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
3 лістапада 2022 года Казлова прыгаварылі да 2,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — за ўдзел у пратэстным маршы 23 жніўня 2020-га. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Сёлета ў студзені арганізацыя былых сілавікоў BelPol заявіла, што адміністрацыя калоніі № 15 (Магілёў) сфабрыкавала матэрыялы для ўзбуджэння ў дачыненні да Казлова справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Пасля інфармацыі пра тое, каб палітыка судзілі паводле гэтага артыкула, не было.
15 жніўня 2023 года Вярхоўны суд задаволіў іск Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў АГП. Фармальнай прычынай стала тое, што партыя — насуперак абноўленаму заканадаўству — не падала дакументы на перарэгістрацыю.
Разам з тым палітычная структура працягвае дзейнасць, у прыватнасьці за мяжой. Выканаўцам абавязкаў старшыні АГП з’яўляецца Уладзімір Шанцаў, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка