Праз непагадзь у Карэліцкім раёне атрымаў траўму ляснік — МНС
29 ліпеня, Позірк. Праз непагадзь 28 ліпеня каля аграгарадка Ярэмічы ў Карэліцкім раёне (Гродзенская вобласць) атрымаў траўму ляснік, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, на мужчыну ўпала галіна дрэва, ён шпіталізаваны.
Акрамя таго, у Ярэмічах абрынулася 14-метровая металічная воданапорная вежа, з-за чаго пазбавіліся вады 10 шматкватэрных і 61 прыватны дом. Водазабеспячэнне было аператыўна адноўленае.
У Гродзенскай вобласці шквалісты вецер пашкодзіў два жылыя дамы.
Выпадкі падзення дрэў зафіксаваныя ў сталіцы і ўсіх абласцях, акрамя Магілёўскай. Раней МНС паведамляла пра падзенне 91 дрэва.
Ратавальнікі распілоўваюць і прыбіраюць паваленыя дрэвы, расчышчаюць дарогі. Паведамляецца, што падраздзяленні атрымалі тэхніку падвышанай праходнасці, “забяспечана гатоўнасць да аператыўнага выкарыстання аварыйна-аднаўленчых брыгад арганізацый і прадпрыемстваў, рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі НС, перасоўных электрагенерыруючых агрэгатаў, мабільных крыніц цеплазабеспячэння”.
Паводле інфармацыі МНС, 29 ліпеня ў Беларусі таксама чакаюцца дажджы і моцны вецер парывамі да 27 метраў на секунду.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў), 21–24 м/с — шторм (9 балаў), 25–28 м/с — моцны шторм (10 балаў).
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка