З-за ўчарашняй залевы ў Мінску была парушана праца 82 маршрутаў грамадскага транспарту
7 жніўня, Позірк. Праца чатырох трамвайных, 25 тралейбусных і 53 аўтобусных маршрутаў (усяго — 82) мінскага гарадскога транспарту была парушана ў другой палове дня 6 жніўня, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу аператыўных звестак ДП “Мінсктранс”. Затрымка руху складала ад 15 хвілін да 1 гадзіны 31 хвіліны.
МНС паведаміла, што “ў выніку выпадзення ападкаў у выглядзе дажджу (з 15:00 да 18:00 выпала да 23 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 71 мм) у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Першамайскім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах г. Мінска былі падтопленыя дзевяць участкаў дарог, падземны паркінг, гандлёвы цэнтр і дваровая тэрыторыя шматпавярховага жылога дома”
“Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і камунальнымі службамі праводзіліся работы па ліквідацыі наступстваў падтапленняў”, — адзначылі ў ведамстве і дадалі, са спасылкай на “Мінсктранс”, што з-за ўмоў надвор’я зафіксаваны 14 выпадкаў спынення руху грамадскага транспарту.
18 ліпеня залева, якая абрушылася на Мінск, паралізавала працу 40 маршрутаў мінскага грамадскага транспарту.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+