КПЧ ААН прызнаў парушэнне Беларуссю правоў актывіста Кулакова па справе 2018 года — праваабаронца
8 жніўня, Позірк. Улады Беларусі парушылі права актывіста Леаніда Кулакова на свабоду выказвання меркавання шляхам мірных сходаў, да такой высновы прыйшоў Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ), паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” праваабаронца Леанід Судаленка.
Паводле яго інфармацыі, адпаведнае рашэнне было прынятае 24 ліпеня.
Кулакоў пратэставаў супраць блакавання сайта “Хартыя’97” у цэнтры Мінска 13 сакавіка 2018 года. Разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі ён павесіў на агароджу парка Чалюскінцаў банэр “Свабоду Хартыі’97” і запаліў улётку. Мужчыну затрымалі і арыштавалі на 10 сутак.
У 2024 годзе КПЧ ААН зарэгістраваў некалькі скаргаў грамадзян Беларусі і замежных грамадзян, якія пражываюць у краіне. Сярод іх скарга палітзняволенага грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Папова, прыгаворанага да 16 гадоў пазбаўлення волі, зварот былога палітвязня, члена ініцыятыўнай групы па вылучэнні Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Змітра Фурманава.
У красавіку КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў беларусаў Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова — праз 6 гадоў пасля таго, як іх пакаралі смерцю.
Увосені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб дэнансацыі факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, чым пазбавіў беларускіх грамадзян магчымасці звяртацца ў КПЧ ААН з новымі скаргамі пра парушэнне правоў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка