У Мінску ад сардэчнага прыступу памёр амбасадар Сірыі

15 жніўня, Позірк. Амбасадар Сірыі ў Беларусі Махамад аль-Умрані памёр 15 жніўня, паведамляе дыпмісія гэтай арабскай дзяржавы.
МЗС Сірыі паведаміў, што прычынай смерці дыпламата стаў сардэчны прыступ.
Даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку сірыйскі дыпламат уручыў 3 лістапада 2020 года. Выступаючы на цырымоніі, Лукашэнка назваў “трывалымі” ўсталяваныя паміж Мінскам і Дамаскам адносіны.
Яны, на яго думку, “характарызуюцца высокім даверам і шчырым сяброўствам”: “Беларусь актыўна падтрымлівае суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і выступае за неўмяшанне ва ўнутраныя справы Сірыі”.
29 сакавіка 2022 года аль-Умрані на сустрэчы з тагачасным старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам заявіў, што “Беларусь адчувае на сабе ціск, які палягае ў выглядзе санкцый і эканамічнай блакады”. “Мы адчувалі на сабе падобныя меры ўздзеяння. Хачу запэўніць, што мы салідарныя з вашай краінай у супрацьстаянні гэтым санкцыям”, — падкрэсліў дыпламат.
Наведваючы 3 верасня 2023 года Гарадок (Віцебская вобласць) амбасадар адзначыў, што другі раз прысутнічае на Дні беларускага пісьменства.
“Летась быў у Добрушы (Гомельская вобласць), цяпер прыехаў сюды. Вельмі добра, што ёсць такое свята, якое падкрэслівае важнасць мовы, нацыянальнай культуры для грамадства. Беларуская культура вельмі багатая. Відаць, што ў вашай краіне ёю шануюць і захоўваюць”, — падкрэсліў аль-Умрані.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй устаноўлены 26 жніўня 1993 года. З лістапада 1998-га функцыянуе амбасада Беларусі ў Дамаску, з ліпеня 2007-га — амбасада Сірыі ў Мінску.
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+