Ціханоўская: Дэмсілы будуць выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы дзеля вызвалення хаця б людзей з гуманітарнага спісу

14 жніўня, Позірк. Для вызвалення хаця б людзей з гуманітарнага спісу дэмакратычныя сілы будуць выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы, заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю DW, адказваючы на пытанне, чаму ў нядаўнім гучным абмене паміж ЗША, Германіяй і Расіяй не было беларускіх палітвязняў.
“Гэта вельмі балючая для нас тэма і сітуацыя… Мы хацелі больш зразумець, што ж здарылася, чаму там не было ніводнага беларуса… Мы не былі часткай перамоваў, мы наогул не былі ўцягнутыя. Гэта была выключна ўгода паміж спецслужбамі Расіі і спецслужбамі ЗША. І нават многія ўрады іншых краін не былі ўключаныя і не ведалі пра гэта… Гэта балюча, але гэта, напэўна, адкрыла нам яшчэ адну магчымасць даследаваць гэты кірунак… Таму што акрамя ціску на рэжым, вядома, выкарыстоўваем магчымасці і даследуем розныя трэкі. Там bad guys (“дрэнныя хлопцы”. — “Позірк”.) або краіны, якія яшчэ маюць зносіны з Лукашэнкам, каб на яго націснуць, пагаварыць, каб адпусцілі людзей хаця б з т. зв. гуманітарнага спісу. Гэта людзі, якія паміраюць, гэта людзі з хваробамі, з ракам, з цяжкімі сітуацыямі”, — сказала Ціханоўская.
“Я думаю, што Лукашэнка трымаецца за палітвязняў. Ён мяркуе, што, нават адпусціўшы аднаго, пяцох, ён страціць свой твар дыктатара, — адзначыла Ціханоўская. — Ён не хоча ісці нават на гэтыя саступкі, нават якія абумоўлены гэтымі гуманітарнымі памкненнямі. Тут, вядома, патрэбны комплексны падыход, гэта робіцца толькі праз ціск. Угаварыць? Ну немагчыма. Заклікаць да гуманізму — немагчыма. Вось былі выпушчаныя 18 чалавек нядаўна. <…> І за гэты ж тыдзень 72 затрымалі. Гэта апошняя апора легітымнасці ў яго вачах”.
Паводле яе слоў, ужо пачаліся дыскусіі: “Ці ёсць у нас там нейкія а-ля беларускія шпіёны, якіх можна абмяняць на палітвязняў, на што Лукашэнка гатовы абмяняць нашых родных і блізкіх з турмаў”.
Беларускія дэмакратычныя сілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінны быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетніх, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб вызваленні 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі. Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала называў лічбу 14. За апошнія два тыдні на волю выйшла не менш за 12 палітвязняў, магчыма, па амністыі, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Найбуйнейшы за многія гады вялікі абмен зняволенымі паміж Расіяй, ЗША, Германіяй і Беларуссю адбыўся 1 жніўня. У яго рамках Беларусь вызваліла асуджанага да смяротнага пакарання і затым памілаванага Лукашэнкам грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка