Беларус вярнуўся дадому з Польшчы з 4 г марыхуаны — распачатая крымінальная справа

18 лістапада, Позірк. Каля 4 г марыхуаны канфіскавалі мытнікі ў 37-гадовага беларуса, які прыбыў у пункт пропуску Брэст рэйсавым аўтобусам з Польшчы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што “пры аглядзе аўтобуса службовы сабака паказаў на наяўнасць у аўтобусе забароненых рэчываў”. Скрутак з “рэчывам зялёнага колеру, абматаны ізастужкай”, знаходзіўся паміж пасажырскімі сядзеннямі. Тое, што скрутак належыць згаданаму грамадзяніну, мытнікі высветлілі “пры правядзенні далейшых праверачных мерапрыемстваў”.
Брэсцкая мытня ўзбудзіла крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Мужчыну пагражае пазбаўленне свабоды на тэрмін да 7 гадоў.
За першую палову 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, вынікае са статыстычных даных на сайце Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа леташні перыяд — 1.011, або 95,3%).
Паводле першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, штрафу — 3.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+