Мінск 14:20

Літва дазволіла ўезд беларускіх аўтамабіляў пры выкананні шэрагу ўмоў

16 жніўня, Позірк. Літва прыняла выключэнні для ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, вынікае з паведамлення мытнага ведамства гэтай краіны.

Згодна з абноўленымі правіламі, у Літву працягнуць упускаць беларускія аўтамабілі, калі яны не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам Беларусі, якія маюць сапраўдную літоўскую візу або від на жыхарства ў гэтай дзяржаве (часовы або пастаянны). Пры гэтым уладальнік транспартнага сродку павінен кіраваць ім пры перасячэнні мяжы “з мэтай асабістага выкарыстання”.

Гэта выключэнне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.

Таксама будзе дазволены ўезд аўтамабілям, якія не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам дзяржаў ЕС, якія пражываюць у Беларусі. У гэтым выпадку ўладальнік таксама павінен кіраваць транспартным сродкам “выключна для асабістага карыстання”.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: