ЕС “падзяляе радасць вызваленых палітвязняў” і заклікае вызваліць астатніх
22 жніўня, Позірк. Еўрапейскі саюз “прымае да ведама вызваленне некалькіх палітвязняў у Беларусі, асуджаных за ўдзел у мірных пратэстах пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”, і заклікае вызваліць астатніх. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петара Стана.
“Мы падзяляем палёгку і радасць вызваленых і іх сем’яў. Мы таксама прымаем да ведама той факт, што некаторыя з вызваленых былі зняволенымі, якія маюць патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе, і заклікаем улады даць усім зняволеным адэкватнае медыцынскае абслугоўванне”, — адзначыў Стана.
У заяве таксама адзначаецца, што ЕС працягвае заклікаць беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў, якія часцяком утрымліваюцца ў небяспечных для жыцця ўмовах.
“У Беларусі застаецца больш за 1.300 палітычных зняволеных, уключаючы Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і Віктара Бабарыку, якія ўжо больш за 18 месяцаў пазбаўленыя магчымасці мець зносіны са знешнім светам”, — падкрэслівае прадстаўнік ЕС.
Па стане на 22 жніўня беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.373 чалавек.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
На вечар 22 жніўня праваабаронцам было вядома аб вызваленні 22 з 30 чалавек.
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства