Украіна заявіла аб засяроджванні на мяжы “значнай колькасці” беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку былых вагнераўцаў
25 жніўня, Позірк. “Не рабіць трагічных для ўласнай краіны памылак пад ціскам Масквы” і “адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы” заклікала “службовых асоб” у Мінску Міністэрства замежных спраў Украіны.
Адпаведная заява апублікаваная 25 жніўня на сайце ведамства.
Войскі ўладам Беларусі прапанавана адвесці “на адлегласць, якая перавышае далёкасць паражэння наяўных у РБ сістэм агню”.
“Паводле звестак разведвальных органаў Украіны, Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пад выглядам вучэнняў засяроджваюць значную колькасць асабістага складу, у прыватнасці, Сіл спецыяльных аперацый, узбраення і вайсковай тэхнікі, уключаючы танкі, артылерыю, РСЗА, сродкі СПА і інжынерную тэхніку, у Гомельскай вобласці паблізу паўночных межаў Украіны”, — гаворыцца ў заяве.
Сцвярджаецца, што на мяжы з беларускага боку “зафіксаваная прысутнасць наймітаў былой ПВК “Вагнер”.
“Правядзенне вучэнняў у памежнай паласе і непасрэднай блізкасці да аб’екта атамнай энергетыкі, Чарнобыльскай АЭС, стварае пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы ў цэлым”, — адзначае ўкраінскі МЗС.
Ведамства падкрэслівае, што Украіна “ніколі не рабіла і не збіраецца прадпрымаць ніякіх недружалюбных дзеянняў супраць беларускага народа”.
“Перасцерагаем, што ў выпадку парушэння дзяржаўнай мяжы Украіны з боку Беларусі наша дзяржава прыме ўсе неабходныя меры ў парадку рэалізацыі гарантаванага Статутам ААН права на самаабарону. Пры гэтым усе скапленні войскаў, вайсковыя аб’екты і шляхі забеспячэння на тэрыторыі Беларусі будуць законнымі мэтамі для Узброеных сіл Украіны”, — паведамляе замежнапалітычнае ведамства.
У інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” (дадзена і часткова апублікавана 15 жніўня, новыя фрагменты з’явіліся 18 жніўня) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна трымае каля беларускай мяжы больш за 120 тыс. салдат. “Бачачы іх агрэсіўную палітыку, мы ўвялі туды і размясцілі ў пэўных пунктах — так, як гэта ў выпадку вайны, абароны было б — нашых вайскоўцаў”, — сказаў ён.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, Кіеў узмацніў свой кантынгент пасля таго, як у Беларусь былі перакінутыя расійскія войскі для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня: нібыта з боязі, што яны нападуць з Гомельскай вобласці, як у лютым 2022 года.
У адказ на гэта Лукашэнка, паводле яго слоў, перакінуў да ўкраінскай мяжы “амаль траціну войска” ў дадатак да сталага кантынгенту, пасля высвятлення сітуацыі праз каналы спецслужбаў дадатковыя сілы былі адведзеныя абодвума бакамі.
У канцы чэрвеня беларускія ўлады абвінавацілі Украіну ў актывізацыі разведвальнай дзейнасці, перамяшчэнні да мяжы баявых падраздзяленняў. Мінск дэманстратыўна ўзмацніў ахову мяжы, выступіў з пагрозамі на адрас Кіева.
У сярэдзіне ліпеня Лукашэнка загадаў вярнуць войскі з паўднёвай мяжы ў месцы сталай дыслакацыі, бо вайскоўцы справіліся з сітуацыяй “дыпламатычнай мовай”.
Расійская прапаганда заявіла пра здраду з боку Лукашэнкі, паколькі, як сцвярджалася, вызваленыя ўкраінскія войскі былі перакінутыя з паўночнага кірунку на фронт, у тым ліку для наступальнай аперацыі ў Курскай вобласці РФ.
У выніку 10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі.
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка паведаміў на наступны дзень, што служба не бачыць зменаў на мяжы.
18 жніўня Дземчанка зноў заявіў, што ДПСУ не фіксуе павелічэння колькасці тэхнікі альбо асабістага складу беларускага войска ля агульнай мяжы.
“Сітуацыя на мяжы з Рэспублікай Беларусь без зменаў. Як бачым, рыторыка Лукашэнкі таксама не мяняецца, пастаянна нагнятаючы сітуацыю з рэгулярнай перыядычнасцю ва ўгоду краіне-тэрарыстцы”, — сказаў спікер ДПСУ.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка