Аднавіў працу сайт тэлеканала “Белсат”
26 жніўня, Позірк. Сайт “Белсату” аднавіў працу пасля трохтыднёвага перапынку, вынікае з паведамлення кіраўніка тэлеканала Аляксея Дзікавіцкага.
“Шаноўныя, ізноў даступная інтэрнэт-старонка Белсат TV, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” (захаваны арыгінальны стыль). — Яна пакуль не зусім такая, як была раней, але яна ёсць. Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з Белсату, і адпаведных службаў TVP”.
Дзікавіцкі паведаміў, што “прыкладна праз тыдзень” мусіць аднавіць працу партал “Вось Так”. Каманда “Белсату”, паводле яго слоў, таксама працуе над аднаўленнем моўнага анлайн-сэрвісу “Добрапіс”.
23 ліпеня на сайце тэлеканала з’явілася паведамленне, што “з-за шматлікіх тэхнічных праблем сайт “Белсату” пераходзіць на мінімальны рэжым працы”. З чым былі звязаныя праблемы, не ўдакладнялася.
1 жніўня ў сацсетках медыя было абвешчана, што сайт тэлеканала “часова перастаў працаваць праз тэхнічныя праблемы”.
На польскім партале Onet 19 ліпеня выйшаў артыкул, у якім паведамлялася, што 10 менеджараў тэлеканала падазраюцца ў датычнасці да фінансавых парушэнняў на тэлеканале “Белсат”, сярод іх ранейшая пасада кіраўніка Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе тагачасны намеснік Аляксей Дзікавіцкі.
Сцвярджалася, што кіраўніцтва канала падазраюць у заключэнні без тэндару 248 кантрактаў, многія з іх не былі выкананыя.
Цяперашнія і былыя менеджары тэлеканала “Белсат” 23 ліпеня выступілі з заявай, у якой выказалі пратэст “супраць паклёпу”, апублікаванага 19 ліпеня польскім парталам Onet. Дзікавіцкі адразу пасля выхаду матэрыяла напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што інфармацыя з’яўляецца “няпраўдай і паклёпам”.
8 чэрвеня журналісты-расследавальнікі Radio ZET і RadioZET.pl Марыюш Гершэўскі і Радаслаў Груца паведамілі што, ліквідатар TVР Даніэль Горгаш “апавясціў пракуратуру аб фінансавых парушэннях” на “Белсаце”.
9 ліпеня Рамашэўска-Гузы адпрэчыла абвінавачванні.
На пачатку ліпеня стала вядома, што “Белсат” плануецца ўключыць у склад новай медыяструктуры — Цэнтра замежных праграм (ЦЗП), які аб’яднае тэлеканалы, што вяшчаюць на замежных мовах. Дэмсілы і каманда “Белсата” заклікалі кіраўніцтва Польшчы і TVP захаваць самастойнасць беларускага тэлеканала.
Асноўнай крыніцай фінансавання тэлеканала “Белсат” з’яўляюцца сродкі МЗС Польшчы. У сакавіку Дзікавіцкі паведамляў, што ў 2023 годзе медыя атрымала ад ведамства 63 млн злотых (каля 15,8 млн долараў на сёння), а на 2024 год гэтая сума скарочаная да 40 млн злотых (крыху больш за 10 млн долараў). Такім чынам, фінансаванне зменшана на 36,5%.
Урад прэм’ер-міністра Дональда Туска пасля прыходу да ўлады па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку 2023 года, пачаў рэвізію грамадскіх і дзяржаўных СМІ, якія, на яго думку, адстойвалі інтарэсы толькі кіруючай да гэтага партыі-канкурэнта “Права і справядлівасць”.
Тэлеканал “Белсат” створаны для вяшчання на Беларусь у 2007 годзе на падставе дамовы паміж МЗС Польшчы і TVP.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка