Мінск 22:00

У ВК № 3 памёр зняволены — праваабаронцы

Крыніца: pixabay.com

26 жніўня, Позірк. 54-гадовы зняволены папраўчай калоніі № 3 “Віцьба” (Віцебскі раён) памёр у бальніцы 25 жніўня, паведаміў праваабарончы рэсурс MAYDAY.TEAM.

Імя памерлага, роўна як і прычыны яго зняволення і смерці, невядомыя.

Паведамляецца, што ў калоніі ён знаходзіўся каля дзесяці гадоў, а да канца тэрміну зняволення яму заставалася менш за год. У крытычным стане асуджаны быў дастаўлены ў віцебскую бальніцу, аднак выратаваць пацыента ўрачам не ўдалося.

Сёлета ў студзені ў папраўчай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітвязень Вадзім Храсько. Усяго ў 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерлі шэсць палітычных зняволеных. Гэта таксама Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

Некалькі разоў у год праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю аб смерці асуджаных не па палітычных матывах.

Падзяліцца: