Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
13 верасня, Позірк. За кожным злачынствам у Беларусі стаяць канкрэтныя выканаўцы, пераапранутыя ў мантыі суддзяў і мундзіры следчых або пракурораў, заявіў “Позірку” праваабаронца Леанід Судаленка, каментуючы прызначэнне даты разгляду яго апеляцыі на завочны прысуд — 17 верасня ў Вярхоўным судзе.
Паводле слоў Судаленкі, ён не мае ілюзій: “Упэўнены, што 17 верасня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакіне без зменаў мой прысуд — 5 гадоў строгага рэжыму і з гэтай даты ён уступіць у сілу”.
Праваабаронца нагадаў, што з пачатку рэпрэсій 2020 года для яго гэта ўжо другое пазбаўленне волі, праўда, цяпер — завочнае, бо ён знаходзіцца за межамі Беларусі.
“Першы тэрмін у 3 гады адбыў цалкам за абарону і дапамогу пратэстоўцам і іх сем’ям. І вось новая турма — толькі за тое, што не маўчу, распавядаю свету пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра рэпрэсіі, якія штодня адбываюцца ў нашай краіне. Гэтым разам рэпрэсіі “замаскіравалі” пад “садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці”, — адзначыў праваабаронца.
На яго думку, сёння галоўнай задачай і нават абавязкам кожнага рэпрэсаванага беларуса з’яўляецца “фіксацыя палітычных рэпрэсій і злачынстваў для гісторыі і для незалежнага суда ў будучыні”. Таму, лічыць ён, важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму, важна фіксаваць усіх датычных да рэпрэсій, каб яны потым не казалі, што “не пры справах”.
Судаленка нагадаў, што супраць беларускіх выканаўцаў рэпрэсій у суседніх краінах расследуюцца крымінальныя справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.
“Важна перадаваць інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі на міжнародны ўзровень, у рамках сістэмы абароны правоў чалавека ААН”, — перакананы праваабаронца.
Паводле яго слоў, нават прызначаных па спецвытворчасці адвакатаў рэжым “ператварыў у саўдзельнікаў злачынстваў”, бо яны “хаваюць нават вынесеныя за зачыненымі дзвярыма прысуды”. “І гэтыя людзі павінны ведаць: адказнасць абавязкова будзе”, — падкрэсліў суразмоўца.
17 чэрвеня Судаленка быў завочна прыгавораны (https://pozirk.online/be/news/91235/) Гомельскім абласным судом да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Ён таксама павінен выплаціць штраф у памеры 650 базавых велічынь (26 тыс. рублёў). Праваабаронца абвінавачваўся паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
20 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна” запатрабаваў (https://pozirk.online/be/news/91748/) адмяніць прысуд. 28 жніўня цэнтр паведаміў, што Судаленка, які выехаў з краіны, абвешчаны ў вышук.
Леанід Судаленка — былы палітвязень. У рамках першай крымінальнай справы ён быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, абвінавачаны ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў яго да 3 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
17 студзеня 2024 года Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН даслаў Судаленку рашэнне з нагоды скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага арт. 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Судаленка звяртаўся ў КПЧ з нагоды паглыбленых надглядаў на мяжы і існавання “палітычнага спісу” ў памежнікаў у 2015 годзе. Скарга была прынятая ў 2017 годзе.
КПЧ прыйшоў да высновы, што кожны чалавек павінен мець права ведаць якія персанальныя даныя і для якіх мэт захоўваюцца ў аўтаматычных базах дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць або могуць кантраляваць персанальныя дадзеныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.
Згодна з рашэннем, беларускі ўрад павінен забяспечыць пацярпеламу эфектыўную прававую абарону, уключаючы поўнае пакрыццё шкоды і любых выдаткаў, якія ён меў. Беларусь абавязаная таксама прыняць меры для папярэджання аналагічных парушэнняў у будучыні.
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка