Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
12 верасня, Позірк. Спосабы дапамогі беларускім уцекачам і іншым актывістам, якія з прычыны палітычнага пераследу не могуць выехаць у Беларусь, каб прадаць там аўтамабіль, абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі Гунтай Пасторэ.
Таксама, як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, абмеркаваны пытанні, якія тычацца палітычных зняволеных, санкцый, створанага нядаўна гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў, а таксама дапамогі Латвіі арганізацыям грамадзянскай супольнасці і культурнай сферы, незалежным медыя.
“Ціханоўская падзякавала Латвіі за прадастаўленне беларускім студэнтам магчымасці бясплатнага навучання ў Даўгаўпілскім універсітэце. Таксама Офіс папрасіў падоўжыць гэтую стыпэндыяльную праграму і пашырыць яе і для іншых беларускіх студэнтаў, якія будуць вучыцца ў Латвіі”, — гаворыцца ў рэлізе.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза прыняў новыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашырана забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
З 16 ліпеня асобам на легкавых аўтамабілях з беларускімі нумарамі забаранілі ўязджаць у ЕС праз пункты пропуску на мяжы Латвіі з Беларуссю і Расіяй, з 18 ліпеня — праз Літву (да 16 жніўня дзейнічае адтэрміноўка для прыватных асоб, якія не выкарыстоўваюць аўтамабіль у камерцыйных мэтах). Аналагічную забарону ўвяла Эстонія.
1 жніўня стала вядома, что Латвія пайшла на саступкі і значна змякчыла прапускны рэжым аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. У індывідуальным парадку дазвол на ўезд у Латвію можа прадаставіць Служба фінансавай разведкі — спецыяльнае ведамства, якое будзе сачыць за выкананнем міжнародных санкцый, пры ўмове, калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.
Прасіць дазволу могуць: грамадзяне Латвіі, якія хочуць уехаць на сваім легкавіку, зарэгістраваным у Беларусі, або прыехаць на аўтамабілі, які належыць блізкаму сваяку (рэзідэнту Беларусі); грамадзяне Беларусі, якія маюць дзейную візу або від на жыхарства і хочуць уехаць на ўласнай машыне, зарэгістраванай у Беларусі.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка