У Гомельскай вобласці на 3–5 верасня абвешчана надзвычайная пажарная небяспека

Ілюстрацыйнае фота: Sardar Faizan / unsplash.com
3 верасня, Позірк. На большай частцы Гомельскай вобласці на 3–5 верасня абвешчана надзвычайная пажарная небяспека, паведамляе прэс-служба МНС.
Адзначаецца, што 3 верасня ў дзённы час па поўдні краіны тэмпература паветра дасягне 30–31 градуса.
Міністэрства папярэджвае пра магчымасць адключэння электраэнергіі праз перагрэў трансфарматарнага абсталявання; узнікнення ачагоў прыродных пажараў і распаўсюду агню на населеныя пункты, лініі электраперадачы і сувязі; дэфармацыі асфальту і павелічэння колькасці аварый; пра рызыку росту захваральнасці на інфекцыйныя і паразітарныя захворванні, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб, цеплавых удараў.
У цэлым па краіне тэмпература паветра складзе ад 26 да 31 градуса, пераважна без ападкаў.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка