Урад надаў ЛДП права арэнды са зніжкай — адзіную з партый
5 верасня, Позірк. Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП) і яе арганізацыйныя структуры атрымалі права на паніжальны каэфіцыент (0,1) да базавай стаўкі арэнднай платы за арэнду памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы і гаспадарчых таварыстваў, вынікае з пастановы Савета міністраў № 642 ад 3 верасня.
Дакумент, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 5 верасня, уносіць змены ў пастанову ўрада № 726 ад 24 кастрычніка 2023 года, у якой утрымліваецца пералік арганізацый, што маюць аналагічнае права арэнды са зніжкай. Каэфіцыент 0,1 распаўсюджваецца на плошчы, якія арандуюцца Беларускім інавацыйным фондам, “Белкнігай”, “Белсаюздрукам”, шэрагам рэлігійных супольнасцяў; 0,15 — хрысціянскай дабрачыннай арганізацыяй “Табея”; 0,2 — дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту.
ЛДП, што папоўніла гэты пералік, — адзіная палітычная партыя, якой дадзена адпаведнае права арэнды са зніжкай.
Ліберальна-дэмакратычная партыя — адна з чатырох палітычных структур, якім рэжым Аляксандра Лукашэнкі дазволіў афіцыйна існаваць у краіне. ЛДП, як і партыя “Белая Русь”, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, лаяльная дзейным уладам. Лідар ЛДП Алег Гайдукевіч заяўляў, што партыя гатовая апаніраваць “Белай Русі”, але не Лукашэнку.
Гайдукевіч удзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, але зняўся з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Палітык знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі краін ЕС, Велікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі ды іншых дзяржаў.
11 ліпеня 2021 года Гайдукевіч паведаміў у сацсетках, што ў яго дом кінулі бутэлькі з запальнай сумессю. Ніхто не пацярпеў. 13 ліпеня КДБ заявіў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага арт. 289 КК (акт тэрарызму).
21 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд (суддзя Сяргей Хрыпач) вынес прыгавор па справе аб падпале дома Гайдукевіча ў дачыненні да 18 чалавек.
Сузаснавальнік беларускага добраахвотніцкага палка “Пагоня”, былы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў завочна асуджаны на 25 гадоў зняволення.
Уладзіслаў Вайцяховіч прыгавораны да 21 года пазбаўлення волі, Ігар Чамякін і Сяргей Лісоўскі — да 20, Віталь Вайцяховіч — да 19, Дзяніс Хаміцэвіч і Уладзімір Савянкоў — да 16, Сяргей Сакалоў — да 14, Мікалай Рой — да 12, Дзмітрый Невяркевіч, Анастасія ды Вольга Вайцяховіч — да 11, Вольга Петух — да 10, Пётр Юркевіч, Дзяніс Філончык і Павел Чыхінскі — да 9, Эдуард Пястрак — да 3,5, Аляксей Міхайлаў — да 2 (быў вызвалены ў зале суда з улікам часу, праведзенага ў следчым ізалятары).
У справе фігуравалі крымінальныя артыкулы аб “акце тэрарызму”, падрыхтоўцы да яго здзяйснення, незаконных дзеяннях са зброяй, удзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні” ды інш.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка