Мінск 08:54

Колькасць транспарту, які прайшоў тэхагляд, за апошнія 12 месяцаў зменшылася на 2,7%

Ілюстрацыйнае фота: "Белтэхагляд"

5 верасня, Позірк. У жніўні 2024 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 128.248 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 7,6% больш, чым за той жа месяц 2023-га (119.202).

Фізічным асобам за мінулы месяц выдадзена 105.358 дазволаў (82,2% агульнай колькасці).

За восем месяцаў выдадзена 1 млн 33 тыс. 260 дазволаў — на 2,7% менш, чым за студзень — жнівень 2023-га (1 млн 62 тыс. 246).

У жніўні аформлена 866 дазволаў на электрамабілі, ад пачатку года — 10.197 (леташняя статыстыка не прыводзіцца).

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паслугі на праходжанне тэхагляду легкавых аўтамабіляў у студзені — ліпені падаражэлі на 5,43%.

Кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.

Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб за кіраванне транспартам без тэхагляду штраф можа дасягаць 3 базавых велічынь (120 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (400 рублёў).м

Падзяліцца: