Авіярэйс Мінск — Уладзівасток мае “палітычнае значэнне ў рамках адзінай Айчыны” — амбасадар у РФ Круты
29 верасня, Позірк. Прамы авіярэйс па маршруце Мінск — Уладзівасток мае “палітычнае значэнне ў рамках адзінай Айчыны — ад Брэста да Уладзівастока”, дзеля гэтага варта зрабіць “нестандартныя дзеянні”, заявіў 29 верасня пасля праведзенага ў Магілёве пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД) амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты.
Паводле яго слоў, у рамках групы будзе вызначана фінансава-эканамічная мадэль рэалізацыі такога рэйса. “Зразумела, што федэральныя субсідыі Расійскай Федэрацыі [авіяперавозчыкам] дзейнічаюць толькі на тэрыторыі Расіі і не могуць распаўсюджвацца на Беларусь. Але, улічваючы эксклюзіўнасць такой прапановы, яе пэўную нестандартнасць <…>, гэтае пытанне мае першараднае значэнне”, —удакладніў дыпламат.
Ён паведаміў, што да пасяджэння Саўміна СД, запланаванага на снежань, стаіць задача падрыхтаваць “пералік знакавых і значных пытанняў, якія дапамогуць рухаць інтэграцыю ў 2024 годзе”.
26 верасня Круты заявіў, што “базавай задачай” з’яўляецца адкрыццё прамых авіязносін паміж Беларуссю і ўсімі расійскімі гарадамі-мільённікамі. Пры гэтым усе рэйсы па маршрутах павінны мець “сэнсавае напаўненне”. У гэтым кантэксце “асноўнай тэмай” ён назваў турызм, уключаючы “ваенна-патрыятычны” і ” экалагічны”.
Паведаміў дыпламат і пра “прапрацоўку пытання” па адкрыцці рэйсаў з Мінска ва Уладзівасток і Хабараўск. Паводле яго слоў, з улікам “доўгай лагістыкі” палёты па гэтых маршрутах немагчыма пачаць без дзяржпадтрымкі “нават у пілотным рэжыме”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


