У Гомельскай вобласці гараць тарфянікі — мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва рэкамендуе сваім жыхарам засцерагчыся
7 верасня, Позірк. Смуга і пах у Гомельскай вобласці ўзніклі ў выніку ўзгарання тарфянікаў і “гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я і адсутнасці рассейвання ў атмасферы”, заявіла 7 верасня абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ведамства са спасылкай на Гомельаблгідрамет сцвярджае, што “перавышэнняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасферы не выяўлена, усе паказчыкі ў норме”.
Паведамляецца, што за апошнія суткі ліквідавана пяць лясных пажараў (агульная плошча 7,29 гектара) у Брагінскім, Веткаўскім, Лельчыцкім і Лоеўскім раёнах, адзін тарфяны пажар (0,9 га) у Жлобінскім раёне, а таксама адзінаццаць пажараў травы і кустоў (1,1 га) у Ельскім, Жлобінскім, Лоеўскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах.
Разам з тым Нацыянальны цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы ўвечары 7 верасня папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджванне паветра ў краіне. Людзям з групы рызыкі рэкамендавана “менш знаходзіцца на вуліцы, зачыняць вокны, часцей прыбіраць у памяшканнях і прытрымлівацца ўказанняў Нацыянальнага цэнтра грамадскай аховы здароўя”.
Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя Літвы паведаміла, што забруджванне паветра ў краіне 7–8 верасня, паводле даных маніторынгу, будзе падвышаным, канцэнтрацыя цвёрдых часціц (PM10) павялічаная ў многіх раёнах.
“Забруджванне атмасфернага паветра абумоўлена не толькі мясцовымі крыніцамі, але і пераносам забруджвання з паўднёвага ўсходу. Паводле наяўных даных, у Беларусі гараць лясы і тарфянікі, што можа прыводзіць да з’яўлення паху гару ў некаторых раёнах Літвы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з інфармацыяй агенцтва, падвышаная канцэнтрацыя РМ10 зафіксаваная ў шматлікіх гарадах, больш за ўсё ў Вільнюсе, Каўнасе, Ёнаве (гадзінная канцэнтрацыя — ад 51 да 114 мкг/м3). “Сутачнае гранічнае значэнне PM10 (50 мкг/м3) у гэтых гарадах, верагодна, будзе перавышана ў 1–1,5 раза. Канцэнтрацыя іншых забруджвальных рэчываў знаходзіцца ў рамках нормы”, — адзначае ведамства.
Агенцтва рэкамендавала знізіць любую фізічную актыўнасць на адкрытым паветры, якая выклікае пачашчанае дыханне.
Раней МНС Беларусі абвясціла максімальны ўзровень пажарнай небяспекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — спачатку на 7–9 верасня, а затым і на 10 верасня — і папярэдзіла пра магчымасць узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах.
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка"Апусціліся ніжэй за калена" — Лукашэнка груба выказаўся пра ўнутраную палітыку і эканоміку ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТолькі тры вуліцы Мінска названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа пяць дзён лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 334 спробы пранікнення нелегалаў з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка