Паўднёвая Карэя афіцыйна пашырыла пералік абмежаванняў на экспарт у Беларусь і РФ

9 верасня, Позірк. Папраўка да пастановы Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Паўднёвай Карэі пра імпарт і экспарт стратэгічных тавараў, якая пашырае пералік экспартных абмежаванняў адносна Беларусі і РФ, набыла моц 9 верасня, вынікае з паведамлення згаданага ведамства.
Пра далейшае пашырэнне спісу міністэрства папярэджвала яшчэ 28 чэрвеня.
У пералік дадалі 243 пазіцыі, сярод якіх металарэжучыя станкі, розныя дэталі машын, часткі аптычнага абсталявання, а таксама датчыкі, “якія з высокай верагоднасцю будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах”.
Экспарт прадукцыі са спіса забаронены, аднак прадугледжаныя выключэнні. Аднаразовае ліцэнзаванне магчыма, напрыклад, калі гаворка ідзе пра кантракты, заключаныя да ўвядзення экспартнага кантролю, або пастаўкі паўднёвакарэйскім даччыным кампаніям.
Агульная колькасць тавараў, пастаўкі якіх у Беларусь і РФ падлягаюць рэгуляванню, дасягнула 1.402.
Раней Паўднёвая Карэя забараніла экспарт цяжкай будаўнічай тэхнікі, акумулятарных батарэй, дэталяў для самалётаў ды інш.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


