Журналістцы-палітзняволенай Шчыраковай уручаная прэмія Free Media Awards

17 верасня, Позірк. Цырымонія ўручэння прэміі Free Media Awards прайшла 17 верасня ў Осла (Нарвегія), лаўрэатам узнагароды сярод іншых стала палітзняволеная Ларыса Шчыракова, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Узнагароду за журналістку атрымаў праваабаронца Леанід Судаленка.
“Сёння ідзе 651‑ы дзень зняволення Ларысы ў беларускай турме для жанчын у Гомелі, умовы ў якой можна параўнаць з бясчалавечным абыходжаннем і нават катаваннем”, — сказаў Судаленка на цырымоніі.
Праваабаронца нагадаў, што ў 2023 годзе ў Шчыраковай памерла маці, але яе не адпусцілі на пахаванне.
“І нашыя думкі сёння яшчэ аб 33 беларускіх журналістах, кінутых, як і Ларыса, за краты толькі за тое, што неслі людзям праўду пра палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”, — падкрэсліў Судаленка.
Нарвежскі фонд Fritt Ord Foundation, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў узнагароды Free Media Awards, раней адзначаў, што Шчыракова ўдастоеная прэміі “за сваю доблесную і незалежную дзейнасць у Беларусі”.
31 жніўня 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў Шчыракову да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое здзейснена паўторна) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Мікалай Доля разглядаў справу ў закрытым рэжыме.
9 жніўня 2023 года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” “Гомельскую Вясну” — рэгіянальнае аддзяленне праваабарончага цэнтра “Вясна”. Да ўдзельнікаў гэтай групы ведамства прылічыла Шчыракову.
“Гомельская Вясна” 15 жніўня таго ж года падкрэсліла, што Шчыракова спыніла журналісцкую працу, занялася фотамастацтвам і вучылася на псіхолага.
Беларуская асацыяцыя журналістаў асудзіла прысуд, назваўшы яго “чарговай расправай і помстай журналістам”.
Шчыракова была затрыманая 6 снежня 2022 года. Яе сына Святаслава, якому на той момант было 15 гадоў, змясцілі ў гомельскі прытулак. Бацька, які прыехаў з Расіі, змог забраць падлетка на пяты дзень пасля звароту ва ўстанову. Яму не дазвалялі сустрэцца з сынам, запатрабаваўшы шэраг дакументаў, у тым ліку даведку з працы. Акрамя таго, бацька як грамадзянін РФ павінен быў аформіць рэгістрацыю ў Беларусі.
Да 2021 года Шчыракова супрацоўнічала з незалежнымі СМІ. Пасля яна публічна заявіла аб сыходзе з журналістыкі і пераключылася на этнаграфічныя фотасесіі.
Другім сузаснавальнікам узнагароды, якая раней называлася прэмія імя Герда Буцэрыуса “Свабодная прэса Усходняй Еўропы”, з’яўляецца германскі фонд Zeit Stiftung Bucerius.
Ад Беларусі яе ў розныя гады атрымлівалі інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, “Брестский курьер”, “Белорусская деловая газета”, “Белорусский рынокк”, Intex-press, “Віцебскі кур’ер”, “Салідарнасць”, “Наша Ніва”, CDMAG, “Газета Слонімская”, “Ежедневник”, “Новы Час”, “Барысаўскія навіны”, “Беларускі партызан”, tut.by, БАЖ, reform.by.
У асабістай якасці ўзнагарода была прысуджана прадстаўнікам беларускіх СМІ Мікалаю Маркевічу, Святлане Калінкінай, Марыне Коктыш, Валеру Карбалевічу, Аляксандру Класкоўскаму, Кацярыне Барысевіч, Кацярыне Андрэевай, Дар’і Чульцовай, Наталлі Лубнеўскай.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+