У лістападаўскім здарэнні з пяццю пацярпелымі на “Беларуськаліі” СК абвінаваціў дзяжурнага майстра

18 верасня, Позірк. 44-гадовы дзяжурны майстар “Беларуськалія” (Салігорск, Мінская вобласць) абвінавачаны ў здарэнні, у выніку якога 3 лістапада 2023 года на 2-м рудаўпраўленні прадпрыемства пацярпела пяць работнікаў рамонтнай брыгады электраслесараў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Мужчыну інкрымінавана ч. 3 арт. 426 КК (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, даденых ёй па службе, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з іншай асабістай зацікаўленасці, з цяжкімі наступствамі).
Справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Паводле інфармацыі СК, дэталі здарэння “пад ціскам ужо наяўных на руках праваахоўнікаў фактаў” распавялі работнікі арганізацыі. Высветлілася, што ў той дзень “пры апусканні клеці з людзьмі ў шахту адбылося яе спыненне — блакаванне аўтаматычным тормазам”. Машыніст не змог перазапусціць механізм і паведаміў пра гэта дзяжурнаму майстру.
“Знаходзячыся ў шахтавым ствале, ён сумесна з работнікамі спрабаваў высветліць прычыну спынення клеці, аднак самастойна гэта зрабіць не атрымалася: клець з людзьмі працягвала знаходзіцца ў аварыйным стане”, — сцвярджае СК.
Майстар участку, “усведамляючы ўсю сур’ёзнасць сітуацыі”, але “паспадзяваўшыся на свой жыццёвы досвед і веды па працы пад’ёмнай машыны”, не стаў паведамляць пра паломку і немагчымасць яе выпраўлення кіраўніцтву ўздыму і дыспетчару рудніка, вырашыўшы самастойна вызваліць працаўнікоў. Паводле інфармацыі СК, людзям у клеці да таго моманту нічога не пагражала.
“Спецыяліст, карыстаючыся сваім становішчам кіраўніка, асабіста даў указанне электраслесару і машыністу, якія знаходзіліся ў залежным ад яго службовым становішчы, адключыць сістэмы бяспечнага тармажэння і ўтрымання пад’ёмнай машыны — як працоўнага (аўтаматычнага), так і ручнога (аварыйнага), з мэтай апускання механізму пад уласнай вагой”, — паведаміла ведамства.
Адключаная ад сістэм тармажэння клець з людзьмі пачала падаць з хуткасцю да 9,3 метраў на секунду. Пасля адбылося “рэзкае запаволенне да поўнага спынення за кошт саўдару паўночнай клеці з копрам (верхняй часткай) і паўднёвай клеці з зумпфам (ніжняй часткай) шахтавага ствала”.
Трое работнікаў “Беларуськалія” ў выніку здарэння “атрымалі траўмы, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў, звязаныя з парушэннем апорна-рухальнага апарата”, двое — “аналагічныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх”. Арганізацыі, як паведамляецца, была нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры (каля 46 тыс. рублёў).
Ведамства сцвярджае, што “непасрэдна пасля трагічнага здарэння, мужчына прасіў удзельнікаў падзеі не паведамляць праваахоўнікам пра яго незаконныя ўказанні падначаленым”.
“Фігурант не прызнаваў сваю віну, нягледзячы на неабвержныя доказы, сабраныя ў ходзе следства”, — заявіў СК. Адзначаецца, што мужчына на працягу ўсяго расследавання “неаднаразова даваў непаслядоўныя і супярэчлівыя паказанні, а пад цяжарам бясспрэчных фактаў пасля выстаўлення абвінавачання цалкам адмовіўся ад дачы паказанняў”.
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе 60% лясных пажараў выяўлена з дапамогай аўтаматычнай сістэмы відэаназірання — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі прывялі да згортвання дробнага бізнесу ў дрэваапрацоўцы — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь актывізуе студэнцкія абмены з ВенгрыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваНа аднаго жыхара Беларусі прыходзіцца ў два разы больш лесу, чым у сярэднім у свеце — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаРашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПраблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаныя Белстата: У студзені — лютым вобласць прызначанага віцэ-прэм'ерам Караніка была горшай у краіне па дынаміцы развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць электронных паслуг, аказаных праз адзіны партал, за тры гады вырасла амаль у восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаходы ад паляўнічага турызму з удзелам замежнікаў павялічыліся за год на 30% — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства