У Віцебскай вобласці тэраабарона будзе вучыцца барацьбе з дыверсантамі, ахове аб’ектаў і падтрыманню парадку
23 верасня, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні з органамі кіравання тэрытарыяльнай абаронай Віцебскай вобласці пройдуць 27–30 верасня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Да манеўраў прыцягнуць службовых асоб выканкамаў і ваенкаматаў вобласці, прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, а таксама ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў Віцебскага і Аршанскага раёнаў.
Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, вучэнні праводзяцца, каб “удасканальваць навыкі службовых асоб органаў кіравання па кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі і навучыць асабовы склад падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў”.
“Асаблівая ўвага будзе нададзеная процідзеянню дыверсійным групам праціўніка, ахове важных аб’ектаў і забеспячэнню правапарадку на тэрыторыі вобласці, а таксама фармаванню атрадаў народнага апалчэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вучэннямі будзе кіраваць начальнік упраўлення тэраабароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Андрэй Краўчанка.
Раней “Позірк” паведамляў, што 10 верасня — 3 кастрычніка ў Віцебскай вобласці праходзяць навучальныя зборы тэрытарыяльных войскаў.
На фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэгулярна праводзяцца розныя ваенныя вучэнні, трэніроўкі, зборы.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка