Дэлегацыя Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая наведае Мінск найбліжэйшым часам — МУС Беларусі

10 кастрычніка, Позірк. Візіт дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая ў Мінск запланаваны на “бліжэйшы час”, пра гэта было заяўлена 10 кастрычніка на сустрэчы кіраўніка МУС Беларусі Івана Кубракова з новым амбасадарам КНР Чжан Вэньчуанем.
Паводле слоў міністра, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, Беларусь “высока шануе стасункі з Кітаем”, які з’яўляецца “адным з прызнаных сусветных лідараў і праводзіць збалансаваную шматвектарную палітыку”.
“Нашы народы звязваюць сяброўскія стасункі, заснаваныя на ўзаемным даверы і павазе, — сцвярджае Кубракоў. — На такіх жа прынцыпах будуюцца зносіны прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая. Мы адкрытыя да ўзаемадзеяння, у тым ліку маем намер яшчэ больш актыўна абменьвацца досведам барацьбы з наркагандлем, тэрарызмам і экстрэмізмам, кіберзладзействамі і іншымі відамі транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”.
Чжан Вэньчуань, калі верыць прэс-службе беларускага міністэрства, падзякаваў кіраўніцтву МУС за “адкрытасць да супрацы і зрабіў шэраг прапаноў, якія дазволяць паскорыць рэалізацыю сумесных праграм у сферы гарантавання грамадскай бяспекі”.
Кітай вядомы сваёй палітыкай грамадскага кантролю, якая здзяйсняецца ў тым ліку шляхам развіцця маштабнай сістэмы відэаназірання. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ідзе падобным шляхам — у краіне працуе сістэма грамадскага маніторынгу бяспекі, у рамках якой абстаноўку маніторыць больш за 30 тыс. відэакамер.

Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінская вобласць плануе павялічыць вытворчасць мяса птушкі ў 2028 годзе на 14%, яек да 2030 года — на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка