Беларускі кікбаксёр Гуркоў, які жыве ва Украіне, завяршыў кар’еру ў тытуле чэмпіёна свету

14 кастрычніка, Позірк. Пра завяршэнне кар’еры абвясціў беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў, які жыве ва Украіне.
“У складзе нацыянальнай зборнай Украіны, пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Украіны Арцем’ева Вадзіма Аляксандравіча, завяршаю сваю спартыўную кар’еру выдатным выступам на чэмпіянаце свету, — напісаў ён на сваёй старонцы ў “Інстаграме”. — Сыходжу з рынга чэмпіёнам свету па тайскім боксе і чэмпіёнам свету па К-1. Дзякуй маёй камандзе, маім спарынг-партнёрам і настаўнікам за дапамогу ў падрыхтоўцы”.
У 2020 годзе шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў падтрымаў пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заклікаў сілавікоў перайсці на бок грамадзян, якія дамагаюцца перамен. Пасля пераехаў ва Украіну.
Уваходзіць у склад Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі, якое дзейнічае за мяжой. У кастрычніку 2022 года арганізацыя запісала зварот, у якім заклікала беларускае войска не ўдзельнічаць у вайне Расіі супраць Украіны.
21 лістапада таго ж года Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала грамадскую арганізацыю “Пагоня”, якую заснавалі беларусы, што стала жывуць ва ўкраінскай дзяржаве, а таксама байцы беларускага палка “Пагоня”. Дырэктарам аб’яднання стаў Гуркоў.
Мэтай яго стварэння была заяўлена “падтрымка беларускага добраахвотніцкага руху ва Украіне, а таксама кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расійскіх акупантаў і злачыннай дыктатуры” Аляксандра Лукашэнкі.
16 жніўня 2024 года ўлады Беларусі прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў”, якія ўваходзяць у аб’яднанне “Пагоня” і “Беларускі полк “Пагоня”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка