Бацькі загінулых на пажары ў Сеніцы дзяцей на момант трагедыі былі п’яныя — СК

15 кастрычніка, Позірк. Пажар у аграгарадку Сеніца (Мінскі раён), які забраў жыцці дзвюх дзяўчынак 3 і 5 гадоў, мог здарыцца праз неасцярожнае абыходжанне дзяцей з агнём, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у доме разам з дзецьмі былі іх бацькі, якія, як сцвярджае СК, былі п’яныя (2,52 і 3 праміле). Адна з дзяўчынак, паводле звестак следчых, паведаміла бацькам, што “выпадкова падпаліла фіранку”.
“Жанчына выбегла на вуліцу, пакінуўшы малалетніх дачок у доме, — гаворыцца ў паведамленні. — Мужчына паспрабаваў самастойна патушыць узгаранне, але безвынікова. Ён атрымаў тэрмічныя апёкі і дастаўлены ў бальніцу. Іх дзве маленькія дачкі ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы”.
Ведамства адзначыла, што ў сацыяльна небяспечным становішчы шматдзетная сям’я не знаходзілася. Яшчэ адно дзіця — аднагадовае — не пацярпела, бо “напярэдадні засталося ў бабулі ў Мінску”.
“Папярэдне разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, у тым ліку неасцярожнае абыходжанне дзяцей з агнём”, — паведаміў СК. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).
Раней МНС паведаміў, што трагедыя здарылася ўдзень. Месцам здарэння называлася кватэра бабулі загінулых дзяўчынак.

- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


