Марыя Колесава-Гудзіліна пакінула Беларускую асацыяцыю адвакатаў правоў чалавека
17 кастрычніка, Позірк. Марыя Колесава-Гудзіліна больш не з’яўляецца прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ), паведаміў позна ўвечары 16 кастрычніка тэлеграм-канал арганізацыі.
Неўзабаве пасля з’яўлення гэтай публікацыі Колесава-Гудзіліна заявіла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што “на падставе ўласнай заявы” з 11 кастрычніка не з’яўляецца членам БААПЧ. “Гэты досвед быў для мяне неацэнным. Зычу калегам поспехаў у іх далейшай працы”, — адзначыла яна.
Марыя Колесава-Гудзіліна — вядомы беларускі адвакат. У свой час абараняла палітвязняў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова. У траўні 2022 года ўлады пазбавілі яе адвакацкай ліцэнзіі. Яна пакінула Беларусь.
30 верасня 2024 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” старонку Колесавай-Гудзілінай у “Інстаграме”.
8 кастрычніка СМІ паведамілі, што ў жодзінскай кватэры (Мінская вобласць), дзе яна зарэгістраваная, супрацоўнікі КДБ і АМАП правялі вобшук.
Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека створаная ў красавіку 2023 года адвакатамі, што пакінулі Беларусь, якіх улады пазбавілі права на прафесію.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пачаўся сістэматычны ціск на адвакатуру. Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся незалежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца на ўзгадненне з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы з палітычных матываў, асобныя прызнаныя палітвязнямі. Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Сёлета напрыканцы лютага ў Мінску КДБ затрымаў сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшла на волю.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем” і “дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых норм — свабоды слова і іншых свабод”.
Паводле даных ініцыятывы “Права на абарону” на пачатак 2024 года, за чатыры гады ў Беларусі колькасць адвакатаў скарацілася з 2.200 да 1.650.
11 красавіка намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў заявіў, што “сёння ў краіне 1.588 адвакатаў, якія аказваюць на прафесійнай аснове юрыдычную дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу”.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі чакаецца рэкорд наведвання санаторыяў замежнікамі па выніках 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЕАБР прагназуе запаволенне росту эканомікі Беларусі ў найбліжэйшыя гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла на 57,4% і перавысіла 3,5 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства