Мінск 19:27

У суд накіраваная справа жыхара памежжа, распачатая за захоўванне зброі і боепрыпасаў

18 кастрычніка, Позірк. У суд накіраваная крымінальная справа жыхара памежнага гарадскога пасёлка Радунь Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць), распачатая паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Адзначаецца, што 26 ліпеня лідскія памежнікі выявілі па месцы пражывання мужчыны незарэгістраваныя аднаствольныя і двуствольныя паляўнічыя стрэльбы 16-га калібру, складовыя часткі да іх, вінтоўку з наразным ствалом і падоўжна-слізготным затворам калібру 5,6 мм, а таксама патроны.

За дзевяць месяцаў 2024 года міліцыя канфіскавала ў грамадзян каля 2 тыс. адзінак зброі і звыш 60 тыс. боепрыпасаў. На 7-11 кастрычніка анансаваўся асноўны этап аперацыі “Арсенал”, накіраванай на “папярэджанне парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі”. Па выніках аналагічнай аперацыі, якая праводзілася 9-13 кастрычніка 2023 года, міліцыя забрала ў грамадзян больш за 1,5 тыс. адзінак зброі, звыш 11 тыс. боепрыпасаў.

Падзяліцца: