Мінск 18:24

З наравіруснай інфекцыяй у Брэсце шпіталізавана 14 ліцэістаў

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

18 кастрычніка, Позірк. З 17 кастрычніка ў Брэсцкую абласную клінічную бальніцу пачалі паступаць падлеткі з прыкметамі вострай кішачнай інфекцыі, шпіталізавана 14 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца, што ўсе яны навучэнцы 9-11 класаў брэсцкага ліцэя № 1 імя Пушкіна.

Ва ўсіх тых, хто звярнуўся, лабараторна пацверджаная наравірусная этыялогія захворвання. Стан усіх шпіталізаваных пацыентаў сярэдняй цяжкасці, стабільны, са станоўчай дынамікай, сцвярджае міністэрства. Падлеткі атрымліваюць лячэнне ў поўным аб’ёме, для гэтага ў бальніцы ў дастатковай колькасці маюцца неабходныя лекавыя прэпараты.

16 жніўня стала вядома, што ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас” у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці сярод дзяцей і выхавальнікаў зарэгістравана 37 выпадкаў захворвання наравіруснай інфекцыяй.

Наравірусная інфекцыя — вострая кішачная інфекцыя, ўзбуджальнікам якой з’яўляецца адна з разнавіднасцяў энтэравіруса, наравірус сямейства Calviviridae.

Крыніца інфекцыі— хворыя на клінічна выяўленыя (70%) і бессімптомныя (30%) формы.

Асноўныя сімптомы наравіруса: галавакружэнне; млоснасць і частыя ваніты; кашаль, пяршэнне, насмарк; высокая тэмпература; боль у цягліцах, галаўны боль, ліхаманка, ламота, моцны дрыжыкі; ўздуцце, буркатанне, хваравітасць жывата; дыярэя.

Падзяліцца: