Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы “камісіі Шведа” — яна зможа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі

17 кастрычніка, Позірк. Указ аб “удасканаленні працы” створанай пры генеральным пракуроры спецыяльнай палітычнай камісіі падпісаў 17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка.
Дакументам прадугледжаны “пастаянны характар” дзейнасці камісіі (раней тэрмін яе працы абмяжоўваўся 31 снежня 2024 года).
Акрамя гэтага, камісія цяпер мае права разглядаць заявы не толькі грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, але і якія пражываюць у краіне.
Заяўляецца, што па выніках разгляду зваротаў “грамадзянам будзе паведамляцца не толькі аб наяўнасці або адсутнасці ў дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, але таксама і аб правядзенні ў дачыненні да іх адпаведнай праверкі, наяўнасці або адсутнасці падстаў для яе”.
Камісія па “разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў” была створаная пасля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
26 студзеня 2024 года Генеральная пракуратура паведаміла, што ў камісію паступіла 150 заявак.
“Кіраўніком дзяржавы падтрыманая прапанова аб прадаўжэнні працы нашай камісіі яшчэ на адзін год, — сказаў тады Швед. — Адпаведны праект указа намі падрыхтаваны і ўнесены прэзідэнту. Чакаем рашэння”.
Колькі чалавек з дапамогай камісіі вярнулася ў Беларусь, невядома. Масавай з’явай гэта не стала.
Пасля падзей 2020 года Беларусь пакінулі сотні тысяч жыхароў. Гэты працэс паскорыўся пасля расійскага вайсковага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе і працягваецца дагэтуль.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


