ДПК абвінаваціў Польшчу ў чарговай смерці на мяжы

23 кастрычніка, Позірк. Увечары 22 кастрычніка ў Камянецкім раёне (Брэсцкая вобласць) “паблізу польскага плота” беларускія пагранічнікі знайшлі цела “бежанца з Бангладэш”, паведаміў Дзяржпагранкамітэт.
У ДПК абвінавацілі ўлады Польшчы ў тым, што яны “маюць намер афіцыйна адмяніць правы на прытулак, у рэчаіснасці ўжо пазбавілі бежанцаў права на жыццё”.
Польская міграцыйная палітыка, падкрэслілі там, “са студзеня забіла шэсць бежанцаў, а з 2021 года на мяжы з Польшчай знойдзены 27 трупаў замежнікаў”.
Следчы камітэт, у сваю чаргу, заявіў, што працягвае “дбайнае дакументаванне фактаў супрацьпраўнай дзейнасці для далейшай прававой ацэнкі” на мяжы і абвінаваціў улады Польшчы ў тым, што яны “працягваюць пагаршаць гуманітарны крызіс на мяжы з Беларуссю”.
“Поўнае ігнараванне правоў чалавека і жорсткая міграцыйная палітыка сфармавала смяротны бар’ер для бежанцаў, якія спрабуюць патрапіць у еўрапейскія краіны”, — заявіла ведамства.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць аб пакутах, фізічных траўмах і гібелі замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЕС прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
З пачатку 2024 года суседнія краіны Еўрапейскага саюза прадухілілі не менш як 33.621 спробу мігрантаў нелегальна пракрасціся з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных звестак іх пагранічных службаў. Гэта на 9,5% менш, чым было зафіксавана 1 студзеня — 22 кастрычніка 2023 года (37.157).
Польшча з пачатку гэтага года спыніла сама меней 27.996 такіх спроб (+22,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года; 22.858).
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы плыні нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк”.) іх паклікалі. Няхай ідуць”.
Частковае прыпыненне права на прытулак у сувязі з крызісам на мяжы прапанавана новай міграцыйнай стратэгіяй Польшчы, прынятай 15 кастрычніка.
Гл. таксама:
Белорусам в Польше нечего бояться. Кроме последствий внутриполитических разборок (на рускай мове)
Палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў — даследаванне
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



