У гадавіну ўсталявання нейтралітэту Аўстрыі Лукашэнка заклікаў не паўтараць “памылак мінулага”
26 кастрычніка, Позірк. Прынятае 69 гадоў таму “лёсавызначальнае рашэнне пра вечны нейтралітэт” дало магчымасць аўстрыйцам “пабудаваць сучасную дзяржаву на прынцыпах мірнага суіснавання і добрасуседства”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 кастрычніка народ Аўстрыі з Нацыянальным святам.
На яго думку, беларусы, як і аўстрыйцы, “ведаюць сапраўдную цану пашырэння вайсковых альянсаў, бескантрольнай гонкі ўзбраенняў, якія прывялі да канфрантацыі і пачатку самага жудаснага і небяспечнага ваеннага канфлікту ў ХХ стагоддзі”. “Тое ж адбываецца перад вашымі вачыма сёння”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Другая сусветная вайна, адзначыў ён, прынесла “вельмі шмат пакут і ахвяр”, таму нельга “забыцца пра яе наступствы”.
“Сучасным палітыкам і вайскоўцам трэба ведаць гісторыю, каб не паўтарыць памылак мінулага. У 2025 годзе ўсе людзі добрай волі будуць адзначаць 80-годдзе перамогі над нацызмам. Вельмі спадзяюся, што вы таксама далучыцеся да святкавання гэтай важнай падзеі”, — гаворыцца ў віншаванні.
26 кастрычніка 1955 года парламент Аўстрыі прыняў канстытуцыйны акт пра сталы нейтралітэт. З таго часу гэты дзень адзначаецца ў краіне як Нацыянальнае свята.
Аўстрыя з’яўляецца часткай Еўрапейскага саюза, які не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі летась увесну зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія ўчыняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
На гэтым фоне Лукашэнка віншуе з рознымі святамі не кіраўніцтва, а народы “недружалюбных краін”. Сёлета, напрыклад, апрача аўстрыйцаў ён звяртаўся да шведаў, французаў, немцаў, іспанцаў.
Беларусь у ЕС мае "сяброў, якія часова застопарылі" стасункі, сцвярджае Петрышэнка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства