Мінск 10:27

Ціханоўская падзякавала Аўстрыі за падтрымку беларусаў на шляху да свабоды

Святлана Ціханоўская і федэральны канцлер Аўстрыі Карл Нехамер
Архіўнае фота: Канцылярыя федэральнага канцлера Аўстрыі

26 кастрычніка, Позірк. Падзяку за падтрымку беларусаў на шляху да свабоды выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 26 кастрычніка народ і ўлады Аўстрыі з Нацыянальным святам.

“Мы заўсёды будзем памятаць тую салідарнасць і падтрымку, якую вы нам аказалі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

26 кастрычніка 1955 года парламент Аўстрыі прыняў канстытуцыйны акт пра сталы нейтралітэт. З таго часу гэты дзень адзначаецца ў краіне як Нацыянальнае свята.

За апошнія чатыры гады Ціханоўская неаднаразова наведвала Аўстрыю, праводзіла перамовы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі ўрада.

У кастрычніку 2023 года яе галоўны дарадца Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што аўстрыйскі ўніверсітэт “Цэнтр менеджменту Інсбрука” адкрыў для беларусаў стыпендыяльную праграму “пад ганаровым патранажам” дэмлідара.

На абмеркаванні даклада пра сітуацыю ў Беларусі 3 ліпеня ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека ААН прадстаўнік дэлегацыі Аўстрыі заклікаў Мінск “выконваць правы чалавека, датрымлівацца прынцыпаў вяршэнства права і дэмакратыі, пачаць расследаванне выпадкаў смерці, жорсткага абыходжання ў зняволенні, расследаваць практыку пераследу з палітычных матываў”.

У красавіку прэзідэнт Аўстрыйскай федэрацыі прафсаюзаў (ÖGB) Вольфганг Катцыян папрасіў амбасадара Беларусі Андрэя Дапкюнаса выкарыстаць “кантакты ў Мінску, каб паспрабаваць знайсці спрыяльнае вырашэнне” сітуацыі з асуджанымі членамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

У гадавіну ўсталявання нейтралітэту Аўстрыі Лукашэнка заклікаў не паўтараць "памылак мінулага"

26 кастрычніка, Позірк. Прынятае 69 гадоў таму "лёсавызначальнае рашэнне пра вечны нейтралітэт" дало магчымасць аўстрыйцам "пабудаваць сучасную дзяржаву на прынцыпах мірнага суіснавання і добрасуседства", адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 кастрычніка народ Аўстрыі з Нацыянальным святам. На яго думку, беларусы, як і аўстрыйцы, …
Падзяліцца: