З Латвіі ў Беларусь збег прарасійскі журналіст Аляксееў

27 кастрычніка, Позірк. Латвійскі журналіст Юрый Аляксееў, які прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў, збег з Рыгі ў Беларусь, паведаміў у сваім тэлеграм-канале супрацоўнік пракрамлёўскага медыя Russia Today Аляксей Стэфанаў.
Паводле яго сцвярджэння, у Латвіі 66-гадовага Аляксеева “маглі ўжо ў аўторак адправіць у турму на год і месяц за нібыта распальванне варожасці” за каментары, якія “ад яго імя” пісалі невядомыя “з заклікамі знішчаць латышоў”.
Таксама, паводле слоў Стэфанава, “па справе ІМХАклуба” яго “маглі схаваць за краты, як ён лічыць, на 7–8 гадоў паводле артыкула аб нанясенні шкоды Латвійскай Рэспубліцы групай асоб па папярэдняй змове”.
“Як кажа Юра, тры ночы ён не спаў — рыхтаваўся да ўцёкаў. Учора раніцай выйшаў з кватэры ў Рызе, дабраўся на перакладных да Вільнюса, купіў квіток на аўтобус да Мінска і, хвалюючыся, прайшоў мяжу”, — заявіў супрацоўнік RT.
“Цяпер Юра ў Мінску ў сяброў. Выспаўся і прыходзіць у сябе”, — адзначаецца ў паведамленні.
Улады Латвіі Стэфанаў называе “фашысцкім рэжымам”.
Ураджэнец Нарыльска (цяпер РФ) Аляксееў у Латвіі ў розны час быў галоўным рэдактарам выданняў “Бізнес&Балтыя”, “Камерсант Baltic”, “Бизнес.lv”.
Таксама ён стварыў і ўзначальваў праект Imhoclub.lv, які прасоўваў пракрамлёўскія наратывы. Улады Латвіі заяўлялі, што медыя фінансуецца з Расіі.
Справа аб “распальванні варожасці” ў дачыненні да Аляксеева была распачатая ў 2017 годзе. Падчас ператрусу па месцы жыхарства журналіста былі выяўленыя патроны для пісталета. Таксама паведамлялася аб знойдзеных у яго камп’ютары матэрыялах з дзіцячай парнаграфіяй.
У студзені 2023 года Рыжскі раённы суд прыгаварыў Аляксеева па сукупнасці абвінавачванняў да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі. Пры гэтым ён застаўся на волі — яму ўстанавілі ўмоўна-датэрміновы нагляд на адзін год.
Раней Аляксееў называў сябе “на чвэрць беларусам”, кампліментарна адгукаўся аб Аляксандры Лукашэнку. Пра яго далейшыя планы не паведамляецца.
Пасля расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года ў Беларусь рэгулярна ўцякаюць з дэмакратычных краін прыхільнікі Расіі і Лукашэнкі. Адзін з самых вядомых перабежчыкаў — былы польскі суддзя Томаш Шмыдт. У траўні ён прыбыў у Беларусь і заявіў хадайніцтва аб атрыманні палітычнага прытулку. Неўзабаве быў працаўладкаваны ў дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. У Польшчы ў дачыненні да яго вядзецца расследаванне, судом выдадзены ордэр на арышт Шмыта.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка