За дзевяць месяцаў у Беларусі ад “знешніх прычын” загінула амаль на 30% больш дзяцей, чым год таму

29 кастрычніка, Позірк. За студзень — верасень 2024 года “ад знешніх прычын” загінула 94 дзіцяці (за аналагічны перыяд 2023-га — 73; +28,8%), паведаміла начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, пачынаючы з 2021 года і па цяперашні час у Беларусі ад “знешніх прычын” загінула 444 дзіцяці: 113 патанула, 101 — загінула ў выніку суіцыдаў, 70 — у дарожна-транспартных здарэннях, 37 — на пажарах, 21 — пры падзенні з вышыні, 12 былі забітыя.
14 кастрычніка паведамлялася аб гібелі дзяцей на пажарах паведамлялася жар у аграгарадку Сеніца (Мінскі раён), які забраў жыцці дзвюх дзяўчынак 3 і 5 гадоў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у доме разам з дзецьмі былі іх бацькі, якія, як сцвярджае Следчы камітэт, былі п’яныя (2,52 і 3 праміле). Адна з дзяўчынак, паводле звестак следчых, паведаміла бацькам, што “выпадкова падпаліла фіранку”.
“Жанчына выбегла на вуліцу, пакінуўшы малалетніх дачок у доме, — гаварылася ў паведамленні. — Мужчына паспрабаваў самастойна патушыць узгаранне, але безвынікова. Ён атрымаў тэрмічныя апёкі і дастаўлены ў шпіталь. Іх дзве маленькія дачкі ад атрыманых траўм памерлі на месцы”.
Ведамства адзначыла, што ў сацыяльна небяспечным становішчы шматдзетная сям’я не знаходзілася. Яшчэ адно дзіця — аднагадовае — не пацярпела, бо “напярэдадні засталося ў бабулі ў Мінску”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка